Тыдзень
Студэнцтва
2018
Хто, як не ты? Калі, як не зараз? Студэнцтва — час для змен!
Якія мерапрыемствы ты хочаш наведаць?
Мы цябе чакаем :)
Тыдзень Студэнцтва 2018 ініцыятыва Задзіночання беларускіх студэнтаў (ЗБС) з нагоды Міжнароднага дня студэнцкай салідарнасці 17 лістапада.

Каб выказаць сваю павагу да гэтай важнай для студэнцтва даты, а таксама нагадаць пра яе важнасць беларускаму студэнцтву, ЗБС ладзіць серыю адукацыйных і забаўляльных мерапрыемстваў. Давайце святкаваць разам!
Мерапрыемствы тыдня ў Мінску🎙
Беларуская інтэллектуальная гульня
У панядзелак пройдзе беларуская інтэлектуальная гульня — паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі, праверыць і паглыбіць свае веды!
Лекцыя "Што такое Балонскі працэс?"
Былы першы прарэктар ЕГУ, кандыдат філасофскіх навук, чалец Грамадскага балонскага камітэту Ўладзімір Дунаеў шчыра распавядзе аб тым, якім павінна быць краіна-удзельніца Балонскага працэсу, у чым Беларусь адстае і якія нашыя перспектывы. Прыходзь і пазнаеш шмат чаго новага!
Магчымасці вандраваць і навучацца амаль бясплатна
Запрошанныя госці, былыя і дзеючыя навучэнцы беларускіх універаў, распавядуць, як яны вандравалі ці навучаліся за мяжой амаль бясплатна, і як гэта зможаш зрабіць і ты!
Спід-дэйцінг, ці хуткія спатканні - гэта серыя кароткіх сустрэч, арганізаваных з мэтай пазнаёміць людзей, якія могуць быць цікавымі адзін аднаму. Як гэта будзе?
У кожнай пары па коле будзе 7 хвілін, каб даведацца як мага больш пра адзін аднаго ды завязаць першасны кантакт. Потым пачнецца самае цікавае :)
Гульня "Выспа"
ад Human Constanta
У чацвер пройдзе гульня-рэфлексія ад праваабарончай арганізацыі Human constanta, дзе на пальцах прадэманструюць што такое правы чалавека і як яны павінны працаваць.
Гарадскі квэст "Хто такі студэнт?"
Каманда Тыдня студэнцтва ладзіць гарадскі квэст. Пад час мерапрыемства можна будзе даведацца пра праблемы і жыццё як сённяшніх, так і ранейшых студэнтаў. А пасля ў кожнага будзе магчымасць яшчэ раз пераасэнсаваць, хто такія студэнты і чаму студэнцтву варта яднацца
Лекцыя "Як студэнты змянілі свет"
Напрыканцы тыдня актывісты ЗБС распавядуць як жа студэнты паўплывалі на сучасны свет і гісторыю і на што на самой справе мы здольныя?
Студэнцкі самэлье ад UNI
Пры падтрымцы праекта UNI студэнты і студэнткі змогуць прыйсці на дэгустацыю студэнцкіх варыянтаў він, а таксама паўдзельнічаць ў конкурсе на найбольш дакладнае апісанне гэтых самых він! Уваход па студэнцкаму, а таксама 18+ 😏
Мерапрыемствы тыдня ў рэгіёнах🎙
Гродна
Гэта 6 гадзін, калі ўсе зацікаўленыя ў паляпшэнні сваіх ўнівераў збіраюцца разам, каб пазнаёміцца, паслухаць ідэі адзін аднаго, аб'яднацца па інтарэсам і зрабіць мінімальны працоўны прадукт з дапамогай ментараў з менскіх універаў. Табе не абавязкова трэба быць вопытным актывістам/кай і мець канкрэтную ідэю. Усе самыя цікавыя думкі і рашэнні прыходзяць менавіта ў камандзе!
Пінск
А ў сталіцы беларускага Палесся пройдзе LARP-гульня ў сценах ПалесДУ. Сачы за абнаўленнямі на сайце каб даведацца больш!
Праграма тыдня
Панядзелак, 12.11
Панядзелак, 12.11
Беларуская інтэлектуальная гульня, Мінск, 19:00 — 21:30, Komnata 3/0/2. Рэгістрацыя
Аўторак,
13.11
Аўторак,
13.11
Лекцыя "Што такое Балонскі працэс?" ад Уладзіміра Дунаева, Мінск, 18:00— 20:00, Komnata 3/0/2
Рэгістрацыя закрыта
Серада,
14.11
Серада,
14.11
Студэнцкі спід-дэйцінг, Мінск, 19:00 — 21:30. Рэгістрацыя закрыта
Чацвер,
15.11
Чацвер,
15.11
Гульня «Выспа» ад Human Constanta, Мінск, 19:00 - 21:00, PUNKT
Рэгістрацыя закрыта
Пятніца,
16.11
Пятніца,
16.11
Лекцыя "Магчымасці вандраваць і навучацца амаль бясплатна", Мінск, 17:00—19:00, Willing hotel
Рэгістрацыя закрыта
Cубота,
17.11
Cубота,
17.11
Гарадскі квэст «Хто такі студэнт?», Мінск, 14:00 — 16:00.
Рэгістрацыя
Субота,
17.11
Субота,
17.11
Лекцыя «Як студэнты змянілі свет», Мінск, 17:00 — 19:00
Нядзеля,
18.11
Нядзеля,
18.11
Першы студэнцкі хакатон, Гродна, 14:00 — 20:00. Падацца тут
Рэгістрацыя на мерапрыемствы
Іншыя мерапрыемствы
  • Увесь тыдзень
Жмяк
Беларуская інтэлектуальная гульня
  • 12.11, панядзелак
Жмяк
Студэнцкі спід-дэйцінг
  • 14.11, серада
Жмяк
Студэнцкі хакатон у Гродна
  • 18.11, нядзеля
Жмяк
Чаму 17 лістапада?
28 кастрычніка 1939 года ў акупаванай нацыстамі Чэхаславакіі пражскія студэнты і выкладчыкі выйшлі на дэманстрацыю ў гадавіну заснавання Чэхаславацкай дзяржавы.
Акупацыйнае войска разагнала дэманстрацыю: пры гэтым быў застрэлены студэнт медыцынскага факультэта Ян Аплетал (Jan Opletal). Яго пахаванне таксама перарасло ў акцыю пратэсту, на якой былі арыштаваныя дзясяткі дэманстрантаў.

У адказ на акцыі, 17 лістапада 1939 года студэнцкія інтэрнаты Прагі і іншых буйных гарадоў Чэхаславакіі былі акружаныя нацыстамі. Больш за 1200 студэнтаў былі арыштаваныя і зняволеныя ў канцлагерах. А дзявяцера актывістаў студэнцкага руху — пакараныя смерцю без суда.

У той жа дзень Гітлер загадаў зачыніць усе ўніверсітэты на тэрыторыі Чэхаславакіі.

Праз два гады пасля трагічных падзеяў 17 лістапада 1941 года ў Лондане прайшла Міжнародная сустрэча студэнтаў, якія змагаліся супраць фашызму. На ёй было вырашана ў гонар загінулых штогод адзначаць гэтую дату як Міжнародны студэнцкі дзень.


Арганізатары

Па пытаннях супрацы з фэстам звяжыцеся c намі па пошце ці ў сацыяльных сетках ніжэй:
zbsstydent@gmail.com

Партнёры Тыдня