Праекты Абсерваторыі

ДАСЛЕДВАННЕ: Рост коштаў на адукацыю


Дынаміка змены коштаў на вышэйшую адукацыю ў Беларусі у 2017-2020 г.г.

У рыторыцы дзяржаўных органаў і ў турыстычных даведніках часта прыводзіцца статыстыка колькасці людзей з вышэйшай адукацыяй на душу насельніцтва як пацверджанне даступнасці вышэйшай адукацыі, але грамадзянская супольнасць сцвярджае: даступнасць адукацыі падае!

Толькі за апошнія тры навучальныя гады кошты на адукацыю выраслі на 29-42% у беларускіх рублях:
image
або на 15-30% у доларах ЗША:
image
З падрабязнымі лічбамі і метадалогіяй можна азнаёміцца па спасылцы.

З прыведзеных у даследванні лічбах бачна, што за  тры гады даступнасць платнай вышэйшай адукацыі зніжалася: кошты раслі хутчэй, чым сярэднія заробкі і інфляцыя. За тры гады не было ніводнага выпадку зніжэння коштаў на навучанне (за выключэннем выпадкаў, калі кошты заставаліся тымі жа або раслі ў BYN, але павольней за інфляцыйныя тэмпы). 

Пры гэтым, калі ў нейкія гады кошты не павышаліся, хутчэй за ўсё, у наступным годзе кошты раслі найбольш хуткімі тэмпамі. Большасць спецыяльнасцяў не гамагенныя па коштах: існуе значны разброс у коштах навучання залежна ад ВНУ.

Беларусь была і застаецца адной з краін-лідарак па долі кошту адукацыі ў ВУП на душу насельніцтва, нас апераджаюць толькі Велікабрытанія (Англія), Арменія, Украіна, Грузія і Азербайджан (6 месца з 27).