Праекты Абсерваторыі

(Частка 3) Пераклад справаздачы па Індэксе акадэмічнай свабоды

4.7. Рэкамендацыі фінансуючым арганізацыям

Індыкатары AFi прадастаўляе арганізацыям, якія фінансуюць міжнароднае акадэмічнае супрацоўніцтва і навуковы абмен, базу і дадзеныя для маніторынга ўмоў акадэмічнай свабоды ў іншых краінах, якія могуць выкарыстоўвацца для стварэння новых партнёрстваў альбо для працягу існуючых праграм. Дадзеныя AFi могуць быць ўзятыя на да ўвагі такімі арганізацыямі, калі яны ажыццяўляюць сваю дзейнасць у месцы, дзе не выконваецца або пагаршаецца акадэмічная свабода. Таму ім варта ўлічваць даныя AFi пры ацэнцы не толькі сваёй дзейнасці і праграм, але таксама сваіх палітык страхавання і планавання ў надзвычайных сітуацыях. У сувязі з гэтым, донарам (у залежнасці ад праграмы) варта звярнуць асабілівую ўвагу на індыкатары свабоды даследавання і выкладання (1), абмена і распаўсюджвання (2) і недатыкальнасці кампуса (4), бо нізкія паказчыкі па гэтых індыкатарах могуць сведчыць аб падвышанай рызыцы для працаўнікоў або студэнтаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць за мяжой.

Донары павінны імкнуцца ўсталяваць прынцыпы і працэдуры, якія прызнаюць іх асабістую адказнасць за акадэмічную свабоду, аналагічна падыходу «не нашкодзіць» у развіцці супрацоўніцтва. На аснове дадзеных AFi донары могуць усталяваць новыя працэдуры разгляду заявак на фінансаванне. Сярод іншага, яны могуць выкарыстоўваць дадзеныя AFi у якасці «светлафоравай» сістэмы папярэджванняў, каб аўтаматычна запускаць пэўныя папярэджанні для этычнага ухвалення або правядзення спецыяльных падрыхтоўчых трэнінгаў (напрыклад, у галіне лічбавай або камунікацыйнай бяспекі). Ад заяўнікаў можа патрабавацца прадстаўленне стратэгіі зніжэння рызыкаў у рамках любой заякі на фінансаванне даследванняу ў акадэмічных установах, якія размяшчаюцца ў краінах катэгорый C, D і E, дзе акадэмічная свабода не гарантуецца (гл. спісы груп краін па катэгорыях у табл. 2) Таксама донары павінны ўлічваць ацэнкі AFi як фактар пры распрацоўцы запытаў на падачу заявак на выкладчыцкую і даследчую дзейнасць за мяжой.

Арганізацыі, якія фінансуюць акадэмічныя абмены і міжнародную мабільнасць, могуць карыстацца данымі AFi для ацэнкі таго, ці патрэбна грантаатрымоўцам спецыяльнае навучанне, падрыхтоўка ці падтрымка, калі яны збіраюцца ў даследчую паездку або пачынаюць супрацоўніцтва ў іншай краіне. Дадзеныя AFi могуць дапамагчы вызначыць агульны базавы ўзровень абмежаванняў у дачыненні да акадэмічнага персаналу ў канкрэтнай краіне. Калі даследчык ці студэнт плануе паехаць у краіну з вельмі нізкім балам AFi, донары нясуць дадатковую адказнасць за падрыхтоўку сваіх грантаатрымоўцаў да болей абмежаванага і нават патэнцыяльна рэпрэсіўнага асяроддзя, з якім яны сутыкнуцца. У такім выпадку донары павінны вылучаць рэсурсы для забяспячэння таго, каб даследчыкі і студэнты, якія едуць за мяжу, праходзілі адпаведную падрыхтоўку, у тым ліку па пытаннях бяспекі даных, зніжкаў рызыкі ці нават разумення варожага асяроддзя. Донары таксама павінны усталяваць працэдуру кіраваня крызісамі для таго, каб спраўляцца з нападамі, затрыманнямі, знікненнямі і іншымі рызыкамі.
Больш за тое, донары могуць зрабіць усебаковую ацэнку рызыкаў і пісьмовыя планы па іх зніжэнні неабходнай умовай для фінансавання паездак у краіны, якія маюць нізкія паказчыкі AFi. Дакладна так, як устанаўленне камітэта па этыцы необходна для даследчых праектаў, прадметам якіх з’яўляюцца чалавек ці жывёлы, ацэнкі рызыкаў і стратэгіі іх змякчэння павінны быць абавязковымі для даследчыкаў, якія рызыкуюць у месцах, дзе акадэмічная свабода звычайна парушаецца.

Донары таксама павінны разглядзець пытанне фінансавай падтрымкі акадэмічнай свабоды ў краінах, якія маюць нізкія паказчыкі AFi. Гэтыя даследаванні будуць накіраваны на тое, каб лепш разумець як дзяржаўны, так і недзяржаўны ціск на акадэмічную свабоду і аўтаномію ў нацыянальным кантэксце, выявіць прыклады, якія дэманструюць гэты ціск, і прапанаваць палітыку, законы і іншыя меры для ўмацавання акадэмічнай свабоды.

Спіс усіх краін і тэрыторый, якія ацэньваюцца па статусных групах з іх паказчыкамі індэкса акадэмічнай свабоды (ад 0 да 1) за 2019 год.

Катэгорыя, А (0.8−1.0)
Партугалія 0.971
Уругвай 0.971
Латвія 0.964
Нямеччына 0.960
Эстонія 0.957
Аўстрыя 0.947
Швецыя 0.947
Італія 0.944
Іспанія 0.942
Бельгія 0.941
Канада 0.940
Ізраіль 0.939
Славакія 0.939
Фінляндыя 0.936
Ірландыя 0.935
Велікабрытанія 0.934
Чэхія 0.934
Чылі 0.933
Нідэрланды 0.931
Ямайка 0.926
Ісландыя 0.922
Данія 0.921
Славенія 0.921
Нарвегія 0.919
Перу 0.917
Літва 0.912
Аргенціна 0.909
Новая Зеландыя 0.908
Тайвань 0.900
Польшча 0.898
Мексіка 0.888
Манголія 0.883
Буркіна Фасо 0.880
Панама 0.878
Балівія 0.876
Мальта 0.869
Сальвадор 0.863
Трынідад і Табага 0.863
Батсвана 0.850
Албанія 0.848
Вануату 0.848
Гандурас 0.847
Нігерыя 0.847
Францыя 0.846
Арменія 0.840
Харватыя 0.837
Румынія 0.832
Балгарыя 0.831
Грузія 0.831
Гватэмала 0.829
Каба-Вердэ 0.828
Дамініканская Рэспубліка 0.823
Гамбія 0.807
Гаяна 0.802
Паўднёвая Карэя 0.802
Каморскія Астравы 0.800

Катэгорыя B (0.6−0.8)
Інданезія 0.794
Эквадор 0.792
Сенегал 0.788
Парагвай 0.781
Тога 0.774
Гана 0.758
Ліберыя 0.758
Сьера-Леонэ 0.757
Бенін 0.756
Сербія 0.747
Малаві 0.737
Сан-Тамэ і Прынсіпі 0.737
Японія 0.736
Боснія і Герцагавіна 0.729
Непал 0.729
Тымор-Лешці 0.729
Маўрыкій 0.727
Туніс 0.727
Замбія 0.705
Паўднёвая Афрыка 0.702
Гвінея-Біасу 0.695
Самаліленд 0.692
Кыргызстан 0.675
Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка 0.669
Венгрыя 0.662
Філіпіны 0.655
Гаіці 0.652
Лесота 0.644
Танзанія 0.638
Калумбія 0.637
Намібія 0.636
Кот-д'Івуар 0.627
Ліван 0.622

Катэгорыя C (0.4−0.6)
Эсваціні 0.599
Малайзія 0.582
Палесціна/Заходні бераг 0.573
Пакістан 0.554
Аман 0.522
Чарнагорыя 0.508
Шры-Ланка 0.506
Гвінея 0.492
Кувейт 0.477
Фіджы 0.476
Іарданія 0.470
Бразілія 0.466
Марока 0.464
Дэмакратычная Рэспубліка Конга 0.455
Ганконг 0.442
Эфіопія 0.440
Самалі 0.436
Украіна 0.422
Мазамбік 0.421
Сінгапур 0.411
Уганда 0.401

Катэгорыя E (0.2−0.4)
В’етнам 0.379
Палесціна/Газа 0.371
Расія 0.364
Камерун 0.361
Алжыр 0.357
Індыя 0.352
Занзібар 0.318
Джыбуці 0.308
Узбекістан 0.305
Казахстан 0.302
Саудаўская Аравія 0.278
Венесуэла 0.276
Лівія 0.238
Судан 0.228
Беларусь 0.225
Руанда 0.223

Катэгорыя D (0.0−0.2)
Бангладэш 0.195
Таіланд 0.191
Емен 0.139
Куба 0.137
Зімбабвэ 0.107
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты 0.103
Кітай 0.101
Турцыя 0.097
Сірыя 0.089
Азербайджан 0.086
Экватарыяльная Гвінея 0.063
Егіпет 0.050
Лаос 0.043
Туркменістан 0.043
Бахрэйн 0.039
Іран 0.116
Эрытрэя 0.015
Паўночная Карэя 0.011

4.8 Рэкамендацыі стваральнікам рэйтынгаў ВНУ


Акадэмічная свабода не ўваходзіць ні ў адзін уплывовы рэйтынг універсітэтаў. У якасці арыентыра для навукоўцаў, адміністрацыі ўніверсітэтаў і ўрада, такія аб’ёмы дадзеных як Шанхайский рейтынг, Сусветны Рэйтынг Універсітэтаў Times, Сусветны Рэйтынг Універсітэтаў QS або U-Multirank знаходзяцца ва ўнікальным становішчы для паляпшэння акадэмічнай свабоды шляхам змены структур стымулявання для студэнтаў, навукоўцаў, універсітэтаў і ўрада.

Індывідуальныя метадалогіі рэйтынгаў універсіэтэтаў моцна адрозніваюцца і вядуцца важныя навуковыя дыскусіі аб правільнасці іх падыходаў. Ні адзін з іх не супастаўлены наўпрост з метадалогіяй, якая абрана для індэкса AFi (гл. вышэй). Незалежна ад абранага метаду, рэйтынгі ўніверсітэтаў павінны ўключаць павагу да акадэмічнай свабоды ў сваіх ацэнках. Акадэмічная свабода з’яўляецца важным фактарам, які робіць універсітэты больш прывабнымі для студэнтаў і навукоўцаў. Калі пэўная краіна мае дрэнныя паказчыкі AFi, то для ўсіх універсітэтаў краіны гэта павінна прыводзіць да зніжэння ацэнак у рэйтынгу.

Карыстаючыся ў якасці прыкладу Сусветным Рэйтынгам Універсітэтаў QS, такая папраўка можа выглядаць так: Універсітэты рэйтынгу QS у суме атрымліваюць паказчыкі паміж 0 і 100 баламі. Карыстаючыся наступнай формулай, можна змяніць становішча ўніверсітэта ў рэйтынгу, дапушчаючы, што мы можам прыпісаць вагу AFi да значэння канвенцыянальных індыкатараў рэйтынгу ў прапорцыі 20:80:

Выпраўлены паказчык = паказчык QS * (0.8+0.2*AFi)


Гэта пакарае ўніверсітэты ў той жа краіне эквівалентным чынам, прапарцыянальна іх бягучаму балу[11].

У самым нядаўнім рэйтынгу QS Пекінскі і Такійскі ўніверсітэты дзеляць 22-е месца з агульным лікам 84.3 бала. Карыстаючыся вышэй прыведзенай формулай выпраўлены бал універсітэта Токіа будзе 79.8, усталяваны японскім паказчыкам AFi 0,736. Бал Пекінскага ўніверсітэта будзе зніжаны да выпраўленай ацэнкі ў 69.1, улічваючы, што кітайскі AFi — 0.101. Пры роўнасці двух базавых балаў, гэтыя выпраўлены паказчык лепш адлюстроўваюць акадэмічныя перавагі адпаведных універсітэтаў.

Гэтая прапанова з’яўляецца ілюстрацыйнай. Рэйтынг кожнага ўніверсітэта будуецца па-рознаму, і не існуе ўніверсальнага рашэння. Аптымальны падыход уключэння AFi павінен быць распрацаваны ў партнёрстве з адпаведнымі інстытуцыямі, якія ажыццяўляюць ранжыраванне. Уключая павагу да акадэмічнай свабоды ў свае методыкі ацэнкі, рэйтынгі ўніверсітэтаў створаць магутны стымул для рэктараў універсітэтаў і ўрада, якія цэняць удзел у гэтых прэстыжных рэйтынгах, распачаць крокі да ўмацавання акадэмічнай свабоды. Універсітэтам, якія жадаюць быць ацэненымі, можа быць прапанавана падача пісьмовага абавязацельства падтрымліваць акадэмічныя свабоды ў якасці папярэдняй умовы для ацэнкі.

Калі арганізацыі-стваральніцы рэйтынгаў працягваюць ігнараваць акадэмічную свабоду ў сваіх ацэнках, яны павінны, прынамсі, абгрунтаваць прычыну гэтага выбару. Гэтыя арганізацыі павінны таксама прызваць сваіх папячыцелей — перш за ўсё асоб, прымаючых рашэнні ў галіне вышэйшай адукацыі, акадэмічны персанал і студэнтаў - звяртацца да AFi пры прыманні палітычных рашэнняў ці выбары ўніверсітэта, у якім можна навучацца або працаваць.

4.9. Рэкамендацыі акадэмічнай супольнасці


Прафесійныя асацыяцыі, даследчыкі і студэнты знаходзяцца на перадавой барацьбы за акадэмічную свабоду. У рэшце рэшт, менавіта яны першымі пакутуюць ад наступстваў абмежаванняў і парушэнняў акадэмічнай свабоды, а за імі ідуць усе тыя, хто пазбаўлены навуковых, культурных і эканамічных выгод, якія сталі магчымымі дзякуючы акадэмічнай свабодзе.

Індэкс акадэмічнай свабоды (AFi) можа інфармаваць асобных студэнтаў і даследчыкаў у іх выбары аб тым, куды падаць заяўку на акадэмічную працу, вучыцца або правесці семестр за мяжой. У прыватнасці, такі выбар павінны грунтавацца на паказчыках свабоды даследаванняў і выкладання (1), абмену і распаўсюджвання інфармацыі (2) і недатыкальнасці каммпуса (4). Справа тут не ў тым, каб перашкаджаць акадэмічнаму абмену і мабільнасці, а ў тым, каб навукоўцы і студэнты вывучалі інфармацыю аб акадэмічнай свабодзе і рыхтаваліся па меры неабходнасці. Абмежаванні акадэмічнай свабоды могуць істотна адрознівацца як унутры краіны, так і паміж інстытутамі, і кансультацыі з AFi не могуць замяніць збор канкрэтнай інфармацыі аб меркаванай прымаючай або партнёрскай установе.

Акрамя таго, даследчыкі і аспіранты павінны пракансультавацца з ацэнкамі Індэкса акадэмічнай свабоды (AFi) канкрэтнай краіны перад планаваннем працоўнай паездкі або экскурсіі, а таксама пры ацэнцы патэнцыйнага або бягучага даследчага супрацоўніцтва. Даследчыкі павінны праверыць як ацэнку AFi, так і асобныя паказчыкі, каб атрымаць уяўленне аб сітуацыі ў краіне, дзе знаходзіцца іх патэнцыйны партнёрскі інстытут. Акадэмічнае супрацоўніцтва можа быць паспяховым нават у складаных умовах, але даследчыкі павінны разумець і кіраваць рызыкамі. Рашэнні павінны прымацца ў адпаведнасці з прыдатнымі працэдурамі этычнай экспертызы.

Для даследчыка, які сур’ёзна ставіцца да свайго даследчага асяроддзя, часта недастаткова выконваць правілы і этычныя нормы сваёй роднай установы. Калі асобныя даследчыкі або аспіранты плануюць праводзіць палявыя даследаванні ў краіне, дзе акадэмічная свабода строга абмежаваная і рэгулярна адбываюцца парушэнні правоў навукоўцаў і акадэмічных інстытутаў, то варта правесці ацэнку рызыкаў, а таксама прыняць адпаведныя меры па яе зніжэнні (у тым ліку, спецыяльную падрыхтоўку да цяжкіх умоў працы). Індэкс акадэмічнай свабоды (AFi) можа дапамагчы даследчыкам і аспірантам ацаніць узровень акадэмічнай свабоды, перш чым прыступіць да палявой працы[12]. Калі ацэнкі AFi краіны прызначэння ў цэлым з’яўляюцца нізкімі - і ў дачыненні да паказчыкаў свабоды даследаванняў і выкладання (1), распаўсюджвання і абмену (2), а таксама недатыкальнасці кампуса (4) ў прыватнасці - то больш поўны аналіз рызык і рэалізацыя стратэгій іх зніжэння з’яўляюцца мэтазгоднымі. Ва ўмовах, калі даследчыкі могуць успрымацца як непажаданыя замежныя зламыснікі, бяспека дадзеных і камунікацый можа быць гэтак жа жыццёва важнай для фізічнай бяспекі даследчыкаў і іх суразмоўцаў, як і іншыя ахоўныя меры [12].

Акрамя таго, прафесійныя асацыяцыі або саюзы могуць выкарыстоўваць дадзеныя AFi у якасці арыентыру для вызначэння статусу акадэмічнай свабоды канкрэтнай краіны. Многія такія асацыяцыі ўжо маюць камітэты акадэмічнай свабоды, якія могуць выкарыстоўваць дадзеныя AFi для інфармавання пра заявы або прапагандысцкіх намаганняў у асобных выпадках для калег з групы рызыкі. Магчыма, яны таксама захочуць засяродзіць намаганні па ўстанаўленню фактаў на краінах, якія маюць нізкі бал па AFi, спрабуючы выявіць калегаў, якія знаходзяцца ў групе рызыкі і, магчыма, не маюць асабістых кантактаў за мяжой, каб была магчымасць падняць іх справы ў адпаведных камітэтах. Прафсаюзы і асацыяцыі вышэйшай адукацыі маглі б таксама распаўсюджваць і ўключаць дадзеныя AFi у сваю арганізацыйную, прапагандысцкую і лабісцкую дзейнасць.

Даследчыкі могуць выкарыстоўваць дадзеныя Індэкса акадэмічнай свабоды для адказу на пытанні даследавання, звязаныя з акадэмічнай свабодай і яе парушэннямі. У цяперашні час гэты набор дадзеных ўключае ў сябе пяць экспертных індыкатараў, адзін паказальнік, тры фактычных набораў дадзеных і больш за 110 000 назіральных кропак — гэта ўнікальная, багатая крыніца дадзеных аб акадэмічнай свабодзе, якая будзе працягваць расці ў штогадовых абнаўленнях.

Таксама, дадзеныя Індэкса акадэмічнай свабоды могуць быць выкарыстаны для пачатку дэбатаў аб акадэмічнай свабодзе ў сваёй роднай установе. Вынікі AFi можна было б распаўсюдзіць сярод зацікаўленых калегаў або адпаведных камітэтаў, што выклікала б іх абмеркаванне, а таксама з’явіліся б шляхі вырашэння праблем акадэмічнай свабоды ў краіне і за мяжой. Нават калі ацэнкі AFi з’яўляюцца найлепшымі даступнымі дадзенымі для вывучэння зменаў узроўню акадэмічнай свабоды ў розных краінах і з рэтраспектыўным разглядам, экспертныя ацэнкі не з’яўляюцца бездакорнымі. Навуковыя дэбаты і пільны аналіз гэтых дадзеных вельмі пажаданыя. Напрыклад, у нас ёсць падставы меркаваць, што апошнія трывожныя падзеі могуць быць празмерна ў іх адлюстраваны. У якасці прыкладу можна прывесці Бразілію і Індыю, якія дэманструюць найбольш рэзкае зніжэнне AFi за апошнія пяць гадоў (гл. дыяграму 5 вышэй). Хоць ёсць сведчанні пагаршэння стану акадэмічных кадраў у абедзвюх краінах[13], ступень зніжэння паказчыка AFi ўяўляецца некалькі несуразмернай у параўнанні з больш раннімі перыядамі ў гісторыі гэтых краін, а таксама ў параўнанні з іншымі краінамі за той жа перыяд. У гэтым кантэксце важна яшчэ раз падкрэсліць, што кадавальнікі AFi, як правіла, з’яўляюцца звычайнамі навукоўцамі, якія працуюць у краіне, якую і ацэньваюць. Іх засцярогі адлюстраваны ў гэтых дадзеных. Мы лічым, што гэтая неад’емная асаблівасць экспертна-кадаваных дадзеных павінна адкрыта абмяркоўвацца. Апошнія тэндэнцыі, якія пагаршаюцца, варта разглядаць як важныя папераджальныя прыкметы, якія адлюстроўваюць цяперашнюю сітуацыю ў акадэмічных колах краіны. Аднак мы таксама заахвочваем правядзенне абгрунтаваных навуковых дыскусій па гэтых дадзеных, а таксама правядзенне дадатковых экспертных ацэнак у ходзе будучых збораў дадзеных, якія дазволяць правесці рэтраспектыўную ацэнку сітуацыі.
Індэкс акадэмічнай свабоды быў пабудаваны на аснове адзнак, прадстаўленых 1810 навукоўцамі па ўсім свеце. Калі AFi будзе ўдасканальвацца, то для гэтага спатрэбіцца яшчэ большая колькасць адданых справе экспертаў. Навукоўцы, якія валодаюць спецыфічнымі для краіны ведамі аб акадэмічнай свабодзе, павінны ўнесці свой уклад у сумесныя намаганні па стварэнні AFi.

Спіс краін і тэрыторый, яшчэ не ўключаных у AFi з-за недастатковай колькасці кадавальнікаў

Афганістан

Коста Рыка

Мадагаскар

Рэспубліка Конга

Ангола

Кіпр

Мальдывы

Сейшэльскія астравы

Аўстралія

Габон

Малі

Саламонавы астравы

Барбадас

Грэцыя

Маўрытанія

Паўднёвы Судан

Бутан

Ірак

Малдова

Сурынам

Бірма/М'янма

Кенія

Нікарагуа

Швейцарыя

Бурундзі

Косава

Нігер

Таджыкістан

Камбоджа

Люксембург

Папуа Новая Гвінея

Злучаныя Штаты Амерыкі

Чад

Паўночная Македонія

Катар


[11] Больш інтыўтыўны падыход мог бы ўключаць AFi ex ante у якасці паказчыка, які ўлічваецца пры разліку агульнага бала поруч з іншымі паказчыкамі. Аднак у такой мадэлі, у залежнасці ад іх бягучай ацэнкі, некаторыя ўніверсітэты будуць пакараныя, у той час як іншыя атрымаюць перавагу ад таго ж паказчыка AFi. Такі рэзультат быў бы непажаданым, асабліва таму што ўніверсітэты з вельмі нізкім рэйтынгам павысяць яго нават з нізкім AFi. Еx post падыход — карыстанне дынамічнага выпраўленага паказчыка, які ўжываецца пасля вылічэння бягучай ацэнкі - папярэджвае такое скажэнне.
[12] Для больш дэталёвага абмеркавання ацэнкі рызык і таго, як даследчыкі могуць распрацоўваць стратэгіі зніжэння рызык, гл. Grimm, J. et al. (2020): Safer Field Research in the Social Sciences: A Guide to Human and Digital Security in Hostile Environments, SAGE.
[13] Аб Бразіліі гл. Hübner Mendes, C. et al. (рыхтуецца да публікацыі): «Акадэмічная свабода ў Бразіліі», праект захоўваецца ў аўтараў, але неўзабаве будзе даступны па адрасе: www.gppi.net/academicfreedom; аб Індыі гл. SAR (2019): Free to Think: Report of the Scholars at Risk Academic Freedom Monitoring Project, даступна па адрасе: www.scholarsatrisk.org/wp-content/uploads/2020/01/Scholars-at-Risk-Free-to-Think-2019.pdf.