Праекты Абсерваторыі

Агляд пераходу на дыстанцыйнае навучанне

Агляд пераходу на дыстанцыйнае навучанне


Беларусь - адна з нешматлікіх еўрапейскіх краін, не прыняўшых ніякіх мер па папярэджанні распаўсюду COVID-19. З сярэдзіны красавіка Студэнцкая абсерваторыя праводзіла апытанне пра правы студэнцтва і дыстанцыйную адукацыю. Мэтай апытання было не стварэнне поўнай рэпрэзентатыўнай справаздачы, а хутчэй збор кейсаў і састаўленне ўяўлення пра сітуацыю.

Так, першы выпадак каронавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага і амаль ў той жа час БНТУ, студэнт якога і быў носьбітам, увёў дыстанцыйнае навучанне на 2 тыдні. Пасля ўсе вярнуліся да вучобы, і іншыя ВНУ ўводзілі будзь-якія меры ў перыяд 20.03-20.04.

Да пэўнага моманту (канец красавіка) адбывалася кола перакладвання адказнасці: Міністэрства адукацыі адмовілася ад выразнай пазіцыі, ВНУ марудзілі і фактычна ўсё вырашалася на ўзроўні канкрэтных выкладчыкаў/ц, навучальных груп і асобных студэнтаў/к. Калі стала зразумела, што так ці іначай большасць ВНУ увядуць карантын,  Міністэрствам была зробленая спроба вярнуць кантроль над сітуацыяй (пры захаванні публічнай рыторыкі аб неабходнасці вярнуцца да афлайн адукацыі, прынамсі ў школах), і Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы выпусціў “Рэкамендацыі па алгарытме арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах вышэйшай адукацыі з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій”. Сярод іншага, там ёсць наўпроставыя ўказанні і парадак дзеянняў для кіраўніцтва УВА і факультэтаў/кафедр, для выкладчыцкага складу. Кейсы, прадстаўленыя ніжэй будуць сведчыць пра невыкананне ці занадта маруднае выкананне гэтых Рэкамендацый.

БГУ, сразу после того как нашли заболевшего на ФМО мы негласно начали ДО. Правда потом через неделю или 2 начали заставлять вернуть очные пары, но наш деканат пошёл против и оставил ДО. Через неделю уже официально разрешили работать онлайн.”

“У сакавіку, дакладны дзень [увода карантына] не памятаю. Спачатку наш факультэт адмаўляў студэнтам у дыстанцыйным навучанні, але на заняткі стала хадзіць значна менш людзей, шмат хто пісаў заявы індывідуальна (якія не падпісвалі), хтосьці збіраў подпісы і г.д. Некаторыя выкладчыкі не чакалі рашэння дэканата і самі паведамлялі пра тое, што заняткі з імі цяпер будуць праходзіць дыстанцыйна. У выніку нас перавялі афіцыйна, а у раскладзе замест аўдыторый з'явіліся спасылкі на курсы пэўных прадметаў на Moodle. (БДУ, філфак)”


Праз адсутнасць агульнай стратэгіі, назіраліся выпадкі змяшанай формы навучання:

“Абавязковыя карнтольныя работы павінны быць напісаны афлайн, іншых умоў не існуе”.

“4 курс так і застаўся на афлайне: мы фізічна неслі на нормакантроль дыплом, потым на перадабарону. Абарона дыплома і здача дзярж.іспытаў таксама будзе адбывацца афлайн. Адмянілі начытку лекцый перад дзярж.іспытамі, але на дадзены момант так і не замянілі на анлайн, то бок проста адмянілі і ўсё.”


Але гэта хутчэй выключэнне, чым правіла. Большасць ВНУ ўсё ж здолелі арганізаваць дыстанцыйнае навучанне.

Пры гэтым “дыстанцыйнае навучанне” ва ўмовах штучнага эксраннага пераходу да яго, у лепшым выпадку, выглядае як імітацыя аўдыторных заняткаў: 1,5 гадзіны анлайн-прысутнасці. Сітуацыя часам выглядае камічна, бо ў анлайн пераводзяць нават фізкультуру, калі фота практыкаванняў нада дасылаць у вайбер-чаце. Але гэта - лепшы сцэнар. Шэраг выкладчыкаў апынуліся негатовымі да ўмоваў анлайн-навучання і проста адмянілі пары (замянілі на спіс заданняў ці адмянілі без аніякай замены).

“Пар нет вообще. Ну то есть никаких лекций в зуме, никаких семинаров, вообще ничего. Нам просто дают задания на семинары и лабораторные, дают текст с теорией”.

“Есть пары, которые не проводятся ни онлайн, ни офлайн, а оставлены "на самостоятельное обучение".


Татальная непадрыхтаванасць да анлайн-навучання таксама адлюстроўваецца на тэхнічных сродках, якія выкарыстоўваюцца для арганізацыі заняткаў. Так, толькі некалькі ВНУ мелі свае навучальных платформы (moodle ці іншыя), астатнія карысталіся MS Teams, Zoom, Skype, Viber, Discord, Twitch,  Cisco Webex і інш. Важна адзначыць, што з сабраных 42 кейсаў не было знойдзена ніводнага, дзе б была выпрацаваная пазіцыя адносна правядзення заняткаў, дзе неабходнае спецыяльнае абсталяванне.

“Как оказалось, на сайте нашего универского ДО даже есть сервис для видеоконференций, но пользовались им вроде всего дважды и не особо успешно. Нам дают материалы на этом сайте - мы скидываем готовые задания на этот же сайт или на email. Гениально и инновационно, я считаю.
Пары, для которых нужны стенды, это больная тема, ходят слухи, что придется отрабатывать платно, но думаю, тут можно будет договориться с преподами и как-то хаотично это сделать, только неизвестно, когда. Да и не то чтобы эти стенды работали нормально, так что некоторые преподы вроде разрешают просто рассчитать в теории, без экспериментальных данных.”


Пры гэтым, акром пазітыўнага эфекта для здароўя, ёсць і выпадкі павышэння якасці заняткаў праз выкарыстанне анлайн-навучання:

“Могу отметить положительный факт онлайна: в жизни нам показывали курсовые проекты, выполненные на метровых планшетах и вся группа толпилась около одного стола, было неудобно, так как многие заслоняли этот проект. Сейчас же преподы включают демонстрацию экрана и показывают проекты в электронном виде, это намного удобнее и виднее!”


Пра змену ў нагрузцы былі прадстаўленыя палярныя адказы: для некаторых сталае навучанне за камп’ютарам стала больш цяжкім, для іншых - навучанне стала наадварот больш простым (былі выпадкі, калі гэта было звязана з меншай колькасцю пар праз адмену некаторых).

Выкладчыцкі склад (прынамсі, тыя, хто сталі праводзіць анлайн-заняткі і стасаваліся са студэнцтвам) у большасці адрэагаваў пазітыўна і здолеў не проста адаптавацца, але і цалкам падрыхтаваць свае анлайн-заняткі. Але некаторыя выкладчыкі адрэагавалі негатыўна ці сталі прапускаць заняткі.

“Некаторым усё роўна і яны нават, здараецца такое, што не праходзяць да нас на лекцыі, а некаторыя заусёды сур'ёзна адносяцца да гэтай справы.”


Стратэгія большасці ВНУ складалася ў абвяшчэнні карантыну на тыдзень-два і яго працягу за некалькі дзён да агучанага тэрміну сканчэння. У абсалютнай большасці выпадкаў сесія была або вочнай, або (у выпадку залікаў) іспыты былі замененыя на рэфераты або іншыя пісьмовыя працы. Тут таксама назіралася поўная адсутнасць стратэгіі:

“До конца семестра, у преподавателей есть 3 варианта: выставить рейтинг, провести онлайн, провести офлайн. Каждый преподаватель сам решает как проводить. У нашей группы 2 преподавателя рейтинг + кто не согласен онлайн, 1 офлайн, остальные пока думают.”


Былі праблемы і з інтэрнатамі, калі студэнтам/кам настойліва раілі выселіцца - і, відавочна, паехаць дадому, што ставіла б пад загрозу іх сем’і. Пры гэтым, пры выяўленні выпадкаў захворвання, інтэрнаты аператыўна і якасна закрываліся на карантын.

Пасля прачытання кейсаў вынікае некалькі высноў:

  1. Ва ўмовах, калі Міністэрства адукацыі адмовілася прымаць рашэнні адносна ўвядзення цэнтралізаваных мер, беларускія ВНУ былі пастаўленыя ў сітуацыю выбара паміж забеспячэннем здароўя выкладчыцкага складу і студэнцтва і імавернай  адказнасцю перад чыноўнікамі Міністэрства. І толькі пад вялікім ціскам з боку грамадства, урэшце прынялі рашэнне аб ўвядзенні будзьх-якіх мер, пры гэтым рабілі гэта самастойна, бо ўзгаданыя ў тэксце вышэй Рэкамендацыі па алгарытме арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах вышэйшай адукацыі з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій” былі выпушчаныя занадта позна. Гэта дазваляе сказаць пра катастрафічны недахоп універсітэцкай аўтаноміі і маладушнасць на ўсіх кіраўнічых узроўнях сістэмы вышэйшай адукацыі.

2. Беларускія ВНУ абсалютна не падрыхтаваныя да анлайн-навучання, ні па адным з накірункаў:
  • маральна (гатоўнасць пераводзіць заняткі ў анлайн),
  • тэхнічна (праграмныя сродкі і абсталяванне),
  • метадалагічна (парадак правядзення заняткаў у анлайн-фарматах),
  • у частцы неабходных навыкаў у выкладчыкаў/ц.

Пры гэтым, інфарматызацыя адукацыі шмат год з’яўляецца адным з прыярытэтных накірункаў развіцця сістэмы адукацыі і па фармальных індыкатарах нават выконвае план: так, усе ВНУ забяспечаныя доступам да шырокапалоснага Інтэрнэту, а колькасць навучэнцаў на 1 камп’ютар зніжаецца. Але, як мы бачым, фармалісцкі і бюракратызаваны падыход да інфарматызацыі навучання не спраўляцца з бягучымі выклікамі.

З улікам таго, што сітуацыя з каронавірусам у будучыні можа прыводзіць да магчымага пераводу навучання ў дыстанцыйную форму, ВНУ маюць зрабіць высновы і аператыўна выправіць дапушчаныя памылкі ў падрыхтаванасці да анлайн-навучання.