Палітзняволенае студэнцтва
Яны сядзяць за нашу і вашу свабоду. Даведайся, што можна зрабіць кожны, каб падтрымаць рабят!
41 студэнт знаходзіцца пад крымінальным пераследам

Гэтая лічба ўключае ў сябе ўсе вядомыя нам кейсы пераследу студэнцтва за удзел у будзь-якіх грамадскіх атыўнасцях і мірных акцыях. Падрабязную статыстку можна адшукаць тут.
12 з іх па
«Справе Студэнцтва»

Тыя, хто быў арыштаваны 12 лістапада і зараз знаходзіцца ў СІЗА. Іх затрыманнямі і ператрусамі займаліся супрацоўнікі КДБ.

Пасля ператрусаў у пакоях інтэрната і кватэрах бацькоў, у студэнтаў_к забралі камп'ютары, тэхніку, нататнікі і іншыя ўласныя рэчы. Іх змясцілі ў СІЗА КДБ і пэўны час не дапускалі адвакатаў.Праз 10 дзён іх перавялі ў СІЗА на Валадарскага і двойчы працягвалі ўтрыманне пад вартай.
Як падтрымаць палізняволенае студэнцтва?
Стыпендыя Смоліча
Звароты
"Хросныя"
Лісты
Флэшмоб з галеннем
Паручальніцтва
Падтрымай зняволеных!
Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча — гэта першая народная прэмія для студэнцтва Беларусі. Наша мэта — матэрыяльна і маральна падтрымаць найбольш актыўных студэнтаў і студэнтак Беларусі.

У гэтым годзе было вырашана ўзнагародзіць Стыпендыяй палітзняволеных студэнцкіх актывістаў і актывістак. Менавіта гэтыя людзей заслугоўваюць яе найбольш, бо сядзяць за кратамі за сваю актыўную студэнцкую грамадзянскую пазіцыю.

Вы можаце стаць фундатарам альбо проста падтрымаць данатам. Усе сабраныя сродкі будуць раўнамерна размеркаваны і перададзеныя палітзняволеным адразу пасля вызвалення. Зрабіць гэта можна тут.
Звярнуцца да чыноўнікоў
Так-так, мы ведаем, што вы стаміліся ад шматлікіх зваротаў і скаргаў. Але зараз мы заклікаем звяртацца да тых, хто можа непасрэдна паўплываць на лёс рабят: іх дэканы, рэктары, дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў.

Мы верым, што заўсёды ёсць надзея на іх сумленне і прыстойнасць. Мы памятаем пра звольненага рэктара БДУКіМ Аліну Корбут і дэпутата Валерыя Варанецкага, які асудзіў гвалт сілавікоў.

Давайце разам паклічам іх уступіцца за рабят! У калабарацыі са skarga.help мы заклікаем адпраўляць звароты на адрас адпаведных чыноўнікаў. Усё проста: пераходзьце па спасылцы, абірайце чалавека і прытрымлівайцесь інструкцый.

Звярнуцца да "хросных"
За кожнага студэнцкага палітзвязня "запрэгліся" пэўныя еўрапейскія дэпутаты і чыноўнікі. Мы заклікаем пісаць ім, каб яны ў сваю чаргу працягвалі дзяўбці нашыя ўлады, а таксама для таго, каб нагадаць міжнароднай супольнасці пра брутальнае ўтрыманне маладых актывістаў і актывістак за кратамі.

Што трэба зрабіць?
Ліст трэба напісаць на англійскай мове і даслаць на паштовую скрыню адпаведнага хроснага ці хроснай. Усе адрасы, прапановы па змесце і прыклады лістоў шукайце ніжэй.

Пішыце лісты і распавядайце ў сваіх сацыяльных сетках пра гэту акцыю, адзначайце інстаграм палітзняволенага студэнцтва. Гэта сапраўды важна.
Напісаць ліст салідарнасці
Напішыце нашым героям і гераіням, каб яны адчувалі падтрымку звонку.

Аб чым пісаць? Чытайце тут.

Як дасылаць?
Праз пошту ці анлайн.

Каб зрабіць гэта праз пошту абярыце чалавека ніжэй, захавайце яго адрас і рэквізіты і дашліце ліст праз пошту.

Каб зрабіць гэта анлайн — карыстайцеся адной з 3-ох платформаў:
- Анлайн-лісты ад БПШ
- Письмо.бел
- Письмо в клеточку
Запісаць ролік з галеннем
Дзесяткі іншых студэнтаў і студэнтак ужо далучыліся да агульнага флэшмобу!

Што трэба зрабіць?
Прадэманструйце сваю салідарнасць: пагаліцеся і падзяліцеся відэа ці фота свайго галення ў сац. сетках пад хэштэгам #свабодустудэнцтву. Нашая краіна не павінна быць турмой для маладых людзей!

Далучайцеся.
Падпісаць паручальніцтва
Паручальніцтва — рэальная магчымасць вызваліць рабят яшчэ да суда. На дадзены момант мы сабралі больш за 250 паручальніцтваў і прыпынілі сбор.

За студэнцтва паручыліся дзесяткі выкладчыкаў, праваабаронцаў, іншых студэнтаў і студэнтак і шмат проста неабяыкавых грамадзян!

Дзякуй усім, хто прыняў удзел у зборы!
Затрыманыя па «Справе Студэнцтва»:
Актывістка, прыхільніца "Задзіночання беларускіх студэнтаў", студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту.

Яна была затрымана наўпрост у інтэрнаце 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Спачатку дзяўчыну змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА на Валадарскага.
Дзень народзінаў: 17 студзеня

Чытаць пра Яну падрабзяней
Напісаць Яне
Куды:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Каму:
Яна Іванаўна Арабейка
Напісаць "Хроснай" Яны
Хросная Яны — Анэт Відман-Маўз, дэпутатка Бундэстага Германіі і дзяржаўная міністарка пры канцлеры.

Пра што пісаць?
Да акцыі з напісаннем лістоў далучыліся родныя і блізкія сябры студэнцкіх актывістаў. Яны пісалі пра знаёмствы з людзьмі, дзяліліся агульнымі ўспамінамі і асабістай перапіскай з вязнямі, а таксама перажываннямі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА.

Пісаць трэба па-англійску.
Сяброўка Рады "Задзіночання беларускіх студэнтаў", актывістка "Моладзевага блоку", сябра асноўнага складу Каардынацыйнага савета, выпускніца БДМУ

Алана была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У кватэры, дзе жыве актывістка, прайшоў ператрус.

Знаходзіцца ў СІЗА-1. Мерай стрымання абрана заключэнне пад варту на два месяцы.

Дзень народзінаў: 7 сакавіка

Чытаць пра Алану падрабзяней
Напісаць Алане
Куды:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Каму:
Алана Тадэге Гебрэмарыям
Напісаць "Хроснаму" Аланы
Хросная Аланы — Катарына Барлі, віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскага парламента.

Пра што пісаць?
Да акцыі з напісаннем лістоў далучыліся родныя і блізкія сябры студэнцкіх актывістаў. Яны пісалі пра знаёмствы з людзьмі, дзяліліся агульнымі ўспамінамі і асабістай перапіскай з вязнямі, а таксама перажываннямі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА.

Пісаць трэба па-англійску.
Студэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, прэс-сакратарка "Задзіночання беларускіх студэнтаў", валанцёрка Праваабарончага цэнтру "Вясна".

Ксенія была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Па месцы жыхарства актывісткі быў праведзены вобшук. Спачатку дзяўчыну змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА на Валадарскага.
Дзень народзінаў: 19 снежня

Чытаць пра Ксюшу падрабязней
Напісаць Ксюшы
Куды:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Каму:
Ксенія Аляксандраўна Сырамалот
Напісаць "Хроснаму" Ксюшы
Хросны Ксюшы — Томас Вайц, дэпутат Еўрапарламента.

Пра што пісаць?
Да акцыі з напісаннем лістоў далучыліся родныя і блізкія сябры студэнцкіх актывістаў. Яны пісалі пра знаёмствы з людзьмі, дзяліліся агульнымі ўспамінамі і асабістай перапіскай з вязнямі, а таксама перажываннямі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА.

Пісаць трэба па-англійску.
Прыхільніца "Задзіночання беларускіх студэнтаў", студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту.

Кася была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У доме, дзе жыве Кася, праведзены ператрус. Дзяўчына спачатку змясцілі ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.
Дзень народзінаў: 25 траўня

Чытаць пра Касю падрабязней
Напісаць Касі
Куды:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Каму:
Кася Вітальеўна Будзько
Напісаць "Хроснай" Касі
Хросная Касі — Маркета Грегорова, дэпутатка Еўрапарламента.

Пра што пісаць?
Да акцыі з напісаннем лістоў далучыліся родныя і блізкія сябры студэнцкіх актывістаў. Яны пісалі пра знаёмствы з людзьмі, дзяліліся агульнымі ўспамінамі і асабістай перапіскай з вязнямі, а таксама перажываннямі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА.

Пісаць трэба па-англійску.
Студэнт чацвёртага курсу Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту.

Быў затрыманы 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Глебу прад'яўлена абвінавачванне па дадзеным артыкуле. Спачатку яго змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Дзень народзінаў: 18 сакавіка

Чытаць пра Глеба падрабязней
Напісаць Глебу
Куды:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Каму:
Глеб Дзмітрыевіч Фіцнер
Напісаць "Хроснаму" Глеба
Хросны Глеба — Іван Штэфанец, дэпутат Еўрапарламента.

Пра што пісаць?
Да акцыі з напісаннем лістоў далучыліся родныя і блізкія сябры студэнцкіх актывістаў. Яны пісалі пра знаёмствы з людзьмі, дзяліліся агульнымі ўспамінамі і асабістай перапіскай з вязнямі, а таксама перажываннямі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА.

Пісаць трэба па-англійску.
Былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі.

Дзяўчына была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Дома ў яе правялі вобшук, пасля яго адвезлі на допыт у КДБ.

Анастасіі было прад'яўлена абвінавачванне. Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Дзень народзінаў: 23 верасня

Чытаць пра Анастасію падрабязней
Напісаць Насці
Куды:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Каму:
Анастасія Аляксандраўна Булыбенка
Напісаць "Хроснай" Насты
Хросная Насты — Карына Конрад, дэпутатка Бундэстага і намесніца старшыні нямецка-беларускай парламенцкай групы.

Пра што пісаць?
Да акцыі з напісаннем лістоў далучыліся родныя і блізкія сябры студэнцкіх актывістаў. Яны пісалі пра знаёмствы з людзьмі, дзяліліся агульнымі ўспамінамі і асабістай перапіскай з вязнямі, а таксама перажываннямі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА.

Пісаць трэба па-англійску.
Адлічаны студэнт матэматычнага факультэту БДУ.

12 лістапада да яго дамоў прыйшлі з вобшукам, пасля чаго затрымалі ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Іллі прад'яўлена абвінавачванне. Спачатку яго змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Дзень народзінаў: 10 кастрычніка

Чытаць пра Іллю падрабязней
Напісаць Ілле
Куды:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Каму:
Анастасія Аляксандраўна Булыбенка
Напісаць "Хроснай" Іллі
Хросная Іллі — Катарына Прэліц-Хубер, дэпутатка Швейцарскага парламента

Пра што пісаць?
Да акцыі з напісаннем лістоў далучыліся родныя і блізкія сябры студэнцкіх актывістаў. Яны пісалі пра знаёмствы з людзьмі, дзяліліся агульнымі ўспамінамі і асабістай перапіскай з вязнямі, а таксама перажываннямі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА.

Пісаць трэба па-англійску.
Студэнт біялагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, сябра "Задзіночання беларускіх студэнтаў", актывіст "Вольнага прафсаюза".

Быў затрыманы 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Спачатку змешчаны пад варту ў СІЗА КДБ, адтуль пераведзены ў СІЗА-1.

Дзень народзінаў: 28 чэрвеня

Чытаць пра Ягора падрабязней
Напісаць Ягору
Куды:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Каму:
Ягор Алегавіч Канецкі
Напісаць "Хроснаму" Ягора
Хросны Ягора — Олівер Лукшыч, дэпутат Бундэстага.

Пра што пісаць?
Да акцыі з напісаннем лістоў далучыліся родныя і блізкія сябры студэнцкіх актывістаў. Яны пісалі пра знаёмствы з людзьмі, дзяліліся агульнымі ўспамінамі і асабістай перапіскай з вязнямі, а таксама перажываннямі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА.

Пісаць трэба па-англійску.
Былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі.

Дзяўчына была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Вікторыі было прад'яўлена абвінавачванне. Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Дзень народзінаў: 5 ліпеня

Чытаць пра Вікторыю падрабязней
Напісаць Віке
Куды:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Каму:
Вікторыя Іванаўна Гранкоўская
Напісаць "Хроснаму" Вікі
Хросны Вікі — Олівер Качмарэк, дэпутат Бундэстага, намеснік старшыні нямецка-беларускай парламенцкай групы.

Пра што пісаць?
Да акцыі з напісаннем лістоў далучыліся родныя і блізкія сябры студэнцкіх актывістаў. Яны пісалі пра знаёмствы з людзьмі, дзяліліся агульнымі ўспамінамі і асабістай перапіскай з вязнямі, а таксама перажываннямі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА.

Пісаць трэба па-англійску.
Студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У кватэры, у якой жыве дзяўчына, прайшоў ператрус.

Марыі прад'яўлена абвінавачванне. Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Дзень народзінаў: 1 чэрвеня

Чытаць пра Марыю падрабязней
Напісаць Марыі
Куды:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Каму:
Марыя Віктараўна Каленік
Напісаць "Хроснаму" Машы
Хросны Машы — Томаш Франкоўскі, дэпутат Еўрапарламента, які ўваходзіць у склад дэлегацыі па сувязях з Беларуссю.

Пра што пісаць?
Да акцыі з напісаннем лістоў далучыліся родныя і блізкія сябры студэнцкіх актывістаў. Яны пісалі пра знаёмствы з людзьмі, дзяліліся агульнымі ўспамінамі і асабістай перапіскай з вязнямі, а таксама перажываннямі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА.

Пісаць трэба па-англійску.
Студэнтка мехмата БДУ.

Была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У кватэры, у якой жыве дзяўчына, прайшоў ператрус.

Прад'яўлена абвінавачванне. Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Дзень народзінаў: 1 лістапада

Чытаць пра Таццяну падрабязней
Напісаць Тані
Куды:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Каму:
Таццяна Андрэеўна Екельчык
Напісаць "Хроснаму" Тані
Хросны Тані — Ніл Рычманд, дэпутат Дойл Эрэн, ніжняй палаты парламента Ірландыі.

Пра што пісаць?
Да акцыі з напісаннем лістоў далучыліся родныя і блізкія сябры студэнцкіх актывістаў. Яны пісалі пра знаёмствы з людзьмі, дзяліліся агульнымі ўспамінамі і асабістай перапіскай з вязнямі, а таксама перажываннямі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА.

Пісаць трэба па-англійску.
ВОЛЬГА ФІЛАТЧАНКАВА
Выкладчыца БДУІР.

Прад'яўлена абвінавачванне. Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Дзень народзінаў: 1 лістапада
Напісаць Вользе
Куды:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2

Каму:
Вольга Аляксееўна Філатчанкава
Напісаць "Хроснай" Вольгі
Хросная Вольгі — Селін Відмер, дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі.

Пра што пісаць?
Да акцыі з напісаннем лістоў далучыліся родныя і блізкія сябры студэнцкіх актывістаў. Яны пісалі пра знаёмствы з людзьмі, дзяліліся агульнымі ўспамінамі і асабістай перапіскай з вязнямі, а таксама перажываннямі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА.

Пісаць трэба па-англійску.
Іншыя зняволеныя:
1
Сафія Малашэвіч, Каледж Сферы Абслугоўвання
Ч. 1 арт. 368, ч.1 арт. 342, ч.1 арт. 339 КК РБ, 2 гады калоніі
2
Ціхан Клюкач, Каледж Сферы Абслугоўвання
Ч.1 арт.342 КК РБ, 1.5 гады калоніі
3
Аляксей Мачалаў, БДУІР
369 КК РБ, 1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу
4
Мікіта Літвіненка, БДЭУ
Прад'яўлена абвінавачванне па ч.2 арт. 293
5
Яўген Каліноўскі, БДУ
342 КК РБ і 364 УК РБ, 4 гады калоніі агульнага рэжыму, выплата маральнай кампенсацыі 2500 рублёў
6
Давід Збаранскі
Прад'яўлена абвінавачванне па ч.2 арт.293 КК РБ
7
Марфа Рабкова, ЕГУ
Прад'ўлена абвінавачванне па ч. 3 арт. 293, ч.3 арт.130, ч.2 арт. 285 КК РБ
8
Акіхіра Гаеўскі-Ханада, ЕГУ
Прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 285 і ч. 2 арт. 293 КК РБ
9
Віктар Акцістаў, Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці
369 КК РБ, 1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу
10
Ілля Бычкоўскі, БНТУ
Прад'яўлена абвінавачванне па арт. 364 КК РБ
11
Уладзіслаў Марціновіч, БДМУ
Прад'яўлена абвінавачванне па ч.1 арт. 342 КК РБ
12
Арцём Вінакураў, БДУІР
342 КК РБ, Асуджаны на 1.5 год абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу
Яшчэ 18 кейсаў пераследу з'яўляюцца непублічнымі