Месца навучання: Студэнтка 4 курса архітэктуарнага факультэта БНТУ
Актывізм: студэнтка, старата групы
Узрост: 5 ліпеня 1996
Прад'яўленае абвінавачванне: арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Месца знаходжання: СІЗА-1, вул.Валадарскага, д.2, г.Мінск 220030
Дата затрымання: 12 лістапада 2020
Заява аб прызнанні палітзяволенай Апісанне кейса і храналогія пераследу: Пасля коледжа год адпрацоўвала размеркаванне ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў. У
інтэрв'ю TUT.BY яе сябры расказвалі, што Віка з Гродзенскай вобласці, яе з братам выхоўвала бабуля.
— Калі раптам у цябе нешта здарылася, патрэбна дапамога, яна заўсёды гатовая выручыць. Калі пачалася пандэмія, яна прыносіла нам пашытыя маскі, мела зносіны з дэканатам, каб увялі «дыстанцыйную», — распавядае аднагрупніца дзяўчыны Ірына. — Віка вельмі перажывала за людзей, якіх збівалі падчас і пасля затрымання. Пісала пра гэта ў сацсетках, выходзіла з кветкамі на мірныя акцыі. Калі ў тэлегаме з'явіўся чат БНТУ, дзе абмяркоўвалі петыцыю рэктару, яна таксама да яго далучылася.
На сустрэчы, на якой студэнты ў жніўні абмяркоўвалі тэкст петыцыі, Вікторыя Гранкоўская давала
каментар журналісту Naviny.by, дзе сказала, што не задаволеная якасцю адукацыі ў вузе. Праз пару дзён яна паведаміла сяброўцы Ірыне: "Мною зацікавіліся".
Першага верасня Віку затрымалі падчас збору подпісаў на карысць петыцыі. Яе арыштавалі на 15 сутак.
— Я хачу працягваць вучыцца ў БНТУ, таму што ёсць выкладчыкі, з-за якіх хочацца сюды прыходзіць, — казала Вікторыя ў інтэрв'ю naviny.by. — І я паступіла ва ўніверсітэт свядома, таму што заўсёды хацела тут вучыцца. Я настойваю, што калі мяне выключаць, то гэта будзе толькі па палітычных матывах. Я спадзяюся, што паважаныя дарослыя людзі не апусцяцца да расправы з мяне толькі таму, што ім хтосьці загадвае гэта рабіць. Мне хочацца звярнуцца да кіраўніцтва універсітэта з просьбай пачуць мяне. Я добра вучуся, спраўляюся з жыццёвымі цяжкасцямі. У мяне ёсць грамадзянская пазіцыя, але я не збіраюся яе нікому навязваць ва ўніверсітэце.
Я хачу вучыцца, дайце мне скончыць БНТУ! Я не хачу эміграваць, хачу жыць у сваёй краіне!
12 лістапада яна была затрымана супрацоўнікамі КДБ. У яе канфіскавалі тэхніку і змсцілі пад варту ў СІЗА КДБ, а праз нейкі час перавялі ў СІЗА№1 на Валадарскага. Зараз яна ўжо азнаёмілася з матэрыяламі справы і чакае судовага пасяджэння.