КАСЯ БУДЗЬКО
Месца навучання: студэнтка 3-га курса факультэта эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта

Актывізм: удзельніца «Задзіночання беларускіх студэнтаў», мастачка «Майстэрні паштовак Салідарнасці»

Узрост: 25 мая 2001 (19 гадоў)

Прад'яўленае абвінавачванне:
крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак)

Месца знаходжання:
СІЗА-1, вул. Валадарскага д.2, г. Мінск, 220030

Дата затрымання: 12 лістапада 2020

Заяву аб прызнанні палітзняволеннай.

Апісанне справы і храналогія пераследу:

Кася родам з Гродна. Сябры кажуць пра яе як аб смелай, свабодалюбнай, бойкай і актыўнай дзяўчыне, якая думае па-свойму, не баіцца цяжкасцяў, заўсёды гатовая дапамагчы іншым і адстайваць свае погляды. А яшчэ Кася крута малюе, нават свой пакой яна сама размалявала фарбамі!

«Ёсць малюнак, які мне вельмі падабаецца - на ім намаляваны чалавек у ружовай балаклаве» - гэты ўспамін захоўвае яе сяброўка.

Калі Кася пачынала працаваць над якім-небудзь праэктам, яна заўсёды імкнулася ўсё зрабіць дакладна, таму часта зацягвала працу.

«Памятаю, для якога-то праэкта трэба было намаляваць нешта, і Кася перанесла усё на месяц, таму што хацела зрабіць ідэальна. І яна пераносіць-пераносіць, а потым у адзін момант можа напісаць: чувакі, я ўсё зрабіла - і ў гэтым яна ўся».

Ва універсітэце актыўную студэнтку шмат разоў выклікалі на размовы, але дзяўчыну было не спыніць.

У Мінску Кася жыла ў бабулі і дзядулі. 12 лістапада яны былі ў весцы. Ім патэлефанавалі суседзі і казалі, што ў кватэру ломяцца невядомыя. Дзверы выламалі, у кватэры правялі ператрус - забралі кампутар, Кася была затрыманая 12 лістапада ў рамках крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Дзяўчыну спачатку змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ. Доўгі час Касі блакавалі карэспандэнцыю нават ад бацькоў.

20 лістапада ёй прад'явілі абвінавачванне і працягнулі меру стрымання ў выглядзе знаходжання пад вартай на два месяцы.

23 лістапада яе перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА-1 на Валадарскага.

12 студзеня ёй зноў працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай яшчэ на два месяцы. Увесь час утрымання пад вартай назіраліся поўныя ці частковыя блакавання карэспандэнцыі, у тым ліку ад бацькоў і блізкіх сяброў і сябровак.
Як падтрымаць палізняволенае студэнцтва?
Стыпендыя Смоліча
"Хросныя"
Лісты
Флэшмоб з галеннем
Паручальніцтва
Падтрымай зняволеных!
Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча — гэта першая народная прэмія для студэнцтва Беларусі. Наша мэта — матэрыяльна і маральна падтрымаць найбольш актыўных студэнтаў і студэнтак Беларусі.

У гэтым годзе было вырашана ўзнагародзіць Стыпендыяй палітзняволеных студэнцкіх актывістаў і актывістак. Менавіта гэтыя людзей заслугоўваюць яе найбольш, бо сядзяць за кратамі за сваю актыўную студэнцкую грамадзянскую пазіцыю.

Вы можаце стаць фундатарам альбо проста падтрымаць данатам. Усе сабраныя сродкі будуць раўнамерна размеркаваны і перададзеныя палітзняволеным адразу пасля вызвалення. Зрабіць гэта можна тут.
Звярнуцца да "хросных"
За кожнага студэнцкага палітзвязня "запрэгліся" пэўныя еўрапейскія дэпутаты і чыноўнікі. Мы заклікаем пісаць ім, каб яны ў сваю чаргу працягвалі дзяўбці нашыя ўлады, а таксама для таго, каб нагадаць міжнароднай супольнасці пра брутальнае ўтрыманне маладых актывістаў і актывістак за кратамі.

Што трэба зрабіць?
Ліст трэба напісаць на англійскай мове і даслаць на паштовую скрыню адпаведнага хроснага ці хроснай. Усе адрасы, прапановы па змесце і прыклады лістоў шукайце ніжэй.

Пішыце лісты і распавядайце ў сваіх сацыяльных сетках пра гэту акцыю, адзначайце інстаграм палітзняволенага студэнцтва. Гэта сапраўды важна.
Напісаць ліст салідарнасці
Напішыце нашым героям і гераіням, каб яны адчувалі падтрымку звонку.

Аб чым пісаць? Чытайце тут.

Як дасылаць?
Праз пошту ці анлайн.

Каб зрабіць гэта праз пошту абярыце чалавека ніжэй, захавайце яго адрас і рэквізіты і дашліце ліст праз пошту.

Каб зрабіць гэта анлайн — карыстайцеся адной з 3-ох платформаў:
- Анлайн-лісты ад БПШ
- Письмо.бел
- Письмо в клеточку
Запісаць ролік з галеннем
Дзесяткі іншых студэнтаў і студэнтак ужо далучыліся да агульнага флэшмобу!

Што трэба зрабіць?
Лрадэманструйце сваю салідарнасць: пагаліцеся і падзяліцеся відэа ці фота свайго галення ў сац. сетках пад хэштэгам #свабодустудэнцтву. Нашая краіна не павінна быць турмой для маладых людзей!

Далучайцеся.
Падпісаць паручальніцтва
Паручальніцтва — рэальная магчымасць вызваліць рабят яшчэ да суда. На дадзены момант мы сабралі больш за 250 паручальніцтваў і прыпынілі сбор.

За студэнцтва паручыліся дзесяткі выкладчыкаў, праваабаронцаў, іншых студэнтаў і студэнтак і шмат проста неабяыкавых грамадзян!

Дзякуй усім, хто прыняў удзел у зборы!