Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча
Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча
Падтрымайце будучых рухавікоў Беларусі
Ініцыятывы павінны заахвочвацца, а не падаўляцца.
У гэтым годзе мы запрашаем падтрымаць тых актыўных студэнтаў і студэнтак, якія сталі ахвярамі за свой актывізм.
Чаму гэта важна?
Справядлівая падтрымка найбольш актыўнай моладзі
Дзяржаўная падтрымка часта зводзіцца да падтрымкі актывістаў БРСМ ды іншых ідэалагічных інструментаў. Моладзь, якая сапраўды шчыра працуе і намагаецца нешта змяніць не ацэньваецца па заслугах. Стыпендыя Смоліча — справядлівая і незалежная падтрымка.
Карпаратыўная і сацыяльная адказнасць перад будучыняй
Беларуская студэнцтва — гэта будучыня нашай краіны, тыя, хто ўжо заўтра будуць прамаць рашэнні, выхоўваць тут дзяцей, будаваць сваё жыццё. І дзеля лепшай будучыні варта зараз падтрымліваць найбольш актыўных і ініцыятыўных людзей.
Салідарнасць не на словах, а на справе!
Стыпендыя Смоліча рэальная магчымасць падтрымаць добрую ініцыятыву не на словах, а на справе! Падтрымаць можна як мінімальным данатам, так і паўнавартасным удзелам у якасці фундатара.
СТЫПЕНДЫЯ Ў ЛІЧБАХ
У 2015-2019 гадах:
169

Атрымана заявак
9210 BYN

Стыпендыяльны Фонд
32

Агульная колькасць фундатараў
5

Агульная колькасць стыпендыятаў
Як стаць фундатарам
ці падтрымаць данатам?
Фундатар — гэта асоба ці арганізацыя, якія ўнеслі ў Стыпендыяльны фонд ад 30 EUR. Яны маюць права голасу ў Савеце Стыпендыі, а таксама абвяшчаюцца публічна, калі таго жадаюць.
-1-
Абярыце суму

Вы можаце ахвяраваць любую суму, нават ніжэй за 30 EUR. Пры гэтым, вы не будзеце мець права голасу ў наступных галасаваннях і не будзеце публічным фундатарам.
-2-
Абярыце "Стыпендыя Смоліча"
У графе "Designation" (напрамак) абярыце "Стыпендыя Смоліча". Акрамя таго, вы можаце ўнесці данат на функцыяванне ЗБС і дапамогу іншым рэпрэсаваным студэнтам.
-3-
Пакіньце свае
дадзеныя
Калі вы жадаеце быць публічным фундатарам — пакіньце сваё імя, а ў каментары пазначце ваш імэйл ці сац. сеткі для сувязі.
Фундатары мінулага году:
Арганізацыі-фундатары 2019:
Асобы-фундатары 2019:
Грамадскі актывіст
Журналіст
Бізнэс-трэнер, мецэнант
Кандыдат у Прэзідэнты (2010)
Зміцер Гаменюк
Аснавальнік Цэнтра развіцця студэнцкіх ініцыятываў (2011), мецэнант
Алена Анісім
дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў
XVI склікання
Запрошаныя ганаровыя журы мінулых гадоў:
Уладзімір Арлоў
Гісторык, пісьменнік, паэт
Аркадзь Смоліч — герой маёй кнігі "Імёны Свабоды". Для мяне Смоліч — ня толькі таленавіты навуковец, але і ідэоляг беларускай сацыял-дэмакратыі, адзін з "бацькоў" БНР, міністар асьветы ў яе першым урадзе. Думаю, што прыемна і адказна атрымаць прэмію імя такога міністра. Спадзяюся, што яе ляўрэаты таксама будуць ідэолягамі беларускіх незалежніцкіх партый і міністрамі будучай дэмакратычнай эўрапейскай Беларусі.
Лявон Вольскі
Музыка, літаратар
Я раю падтрымаць Стыпендыю імя А.Смоліча, бо для Беларусі істотна атрымаць новае пакаленне, новую генерацыю, людзей, неабыякавых да лёсу сваёй Радзімы, людзей, якія дбаюць пра будучыню гэтай Радзімы.
Віталь Гуркоў
Музыка, чымпіён свету па тайскім боксе
Я падтрымліваю Стыпендыю імя Аркадзя Смоліча таму, што лічу гэта выбітнай сацыяльнай з'явай, якая накіравана на тое, каб зрабіць культурнае і грамадскае жыццё Беларусі значна лепей, чым яно ёсць.
Святлана Калінкіна
Журналістка
Я падтрымліваю Стыпендыю, бо веру, што Беларусь можа займаць першыя месцы не толькі па самагубствах, алкагалізме і колькасці зняволеных, але і па колькасці Нобелеўскіх лаурэатаў. Я веру ў розум і талент нашай нацыі і нашай моладзі.
Міхаіл Халезін
Сцэнарыст і мастацкі кіраўнік "Свабоднага тэатра"
У такога кшталту праектах ёсць тое, што аб'ядноўвае людзей у краіне: узаемапавага, клопат аб будучыні ды імкненне да пазітыўных зменаў у будучыні.
Павал Белавус
Грамадскі актывіст, культурны мэнэджар,
дырэктар ТАА "Сымбаль Бай"
Самае лепшае ўкладанне ў будучыню Беларусі – гэта ўкладанне ў людзей, іх адукацыю і матывацыю жыць ды працаваць на карысць сваёй краіны і яе грамадства. Спадзяюся, што для атрымальнікаў гэтай стыпендыі, яна стане дадатковым матыватарам працягваць сваю справу.
Антон Матолька
Грамадскі актывіст, фатограф
Я падтрымліваю Стыпендыю імя Аркадзя Смоліча таму, што лічу гэта выбітнай сацыяльнай з'явай, якая накіравана на тое, каб зрабіць культурнае і грамадскае жыццё Беларусі значна лепей, чым яно ёсць.