Праекты і кампаніі Задзіночання
Магчыма, вы ўжо знаёмыя з нашай дзейнасцю, але не ведалі, што гэта мы :)
Нашы праекты, кампаніі і ініцыятывы
Збор паручальніцтваў за арыштаваных студэнтаў
Дапамажы студэнтам-палітвязням не словам, а справай! Напачатку лютага мы запусцілі збор паручальніцтваў, якія не толькі дэманструюць нашу салідарнасць, але і могуць дапамагчы вызваліць іх.
Юрыдычныя кансультацыi наконт вашых правоў
Разам з «Сумленным Універсітэтам» мы праводзім юрыдычнае кансультаванне кожнага студэнта, які звернецца да нас. Мы таксама дапамагаем актывістам ў выпадку пагрозы іх бяспекі.
Развіццё ўніверсітэцкіх супольнасцяў
Наша сіла — у адзінстве. Мы заклікаем усіх неабыякавых студэнтаў далучацца да аб'яднанняў у вашых універсітэтах, а калі такога няма — можам дапамагчы ў яго стварэнні.
Шостага лютага мы запусцілі флэшмоб #свабодустудэнцтву з галеннем налыса каб прыцягнуць ўвагу да палітвязняў. А на што ты здольны дзеля мары?
Збор і апрацоўка інфармацыі пра рэпрэсіі
З верасня мы актыўна вядзём улік фактаў ціску і ўжывання рэпрэсій да студэнцтва Беларусі. Вы таксама можаце падзяліцца вашай інфармацыяй.
Акадэмія студэнцкага лідарства (АСЛ)
АСЛ — адукацыйная праграма, скіраваная на генерацыю новых лідараў і лідарак студэнцкай супольнасці. За 4 гады праграмы АСЛ выпусціў больш за 200 чалавек.
Фонд студэнцкай узаемадапамогі
З 2017 года ЗБС аказвае пасільную дапамогу рэпрэсаванаму студэнцтву. На дадзены момант мы можам дапамагчы ў выпадку пагрозы ці пры змушаным выездзе з Беларусі.
Студэнцкая абсерваторыя
Супольная з ГБК ініцыятыва па экспертнай ацэнцы студэнцтвам працэсу рэфармавання вышэйшай адукацыі. Мы разам аналізуем і прапануем змены акадэмічнай супольнасці Беларусі.
Стыпендыя Смоліча
Стыпендыя Аркадзя Смоліча — першая народная прэмія для беларускіх студэнтаў, мэта якой — матэрыяльна і маральна падтрымаць самых актыўных студэнтаў Беларусі.
Тыдзень Студэнцтва
Штогод у гонар міжнароднага дня студэнцтва ЗБС робіць серыю адукацыйных і забаўляльных імпрэз. У 2020 годзе з-за рэпрэсій імпрэзы былі скасаваныя.

Студэнцкая каворкінг- прастора
Месца, дзе кожны студэнт ці студэнтка могуць правесці сваю імпрэзу, а студэнцкія ініцыятывы — правесці свае планёркі. Пад канец 2020 офіс ЗБС спыніў сваё існаванне, але мы вернемся!
Фестываль Рэмара
Фестываль Рэспубліка Мара (Рэмара) ­ - штогадовы летнік-фэст ЗБС, на якім мы сімулюем дзяржаву каб навучыцца разумець, як яна функцыянуе.

Супольныя праекты, кампаніі і ініцыятывы
Студэнцкая Думка (СД)
Студэнцкая Думка — першае незалежнае студэнцкае СМІ Беларусі, які быў створаны і падтрымваецца ЗБС. Цяпер з'яўляецца незалежным ад ЗБС праектам у лічбавым выглядзе.

Моладзевыя дэбаты "Дыскут"
Супольны з партнёрамі праект па стварэнні пляцоўкі для дэбатаў. За 2 гады прайшло больш за 10 дэбатаў на вострасацыяльныя тэмы з рознымі запрошанымі экспертамі.
Моладзевы блок
Моладзевы блок — аб'яднанне маладых актывістаў, у тым ліку ЗБС, мэтай якога з'яўляецца прыцягненне ўвагі да актуальных для беларускай моладзі праблемаў. У 2019 годзе Моладзевы блок балатаваўся ў Парламент.
Студэнцкая сістэма зніжак UNI
UNI — унікальная студэнцкая зніжкавая сістэма, створаная актывістамі ЗБС па падтрымцы студэнцтва бізнесам. Па тэхнічных прычынах і ў сувязі з рэпрэсіямі праект часова прыпынены.