Студэнцкая каворкінг прастора
Штодзёная
Адкрыццё ў маі
Бескаштоўная
Задзіночанне беларускіх студэнтаў — гэта ЗБС
Многія кажуць, што студэнцтва зараз гэта не тое, што тады... У нас ёсць адказ на ўсе прэтэнзіі — мы іншыя, мы лепш!

Кожную хвіліну мы спрабуем рабіць нешта новае, рухацца наперад, проста жыць, рабіць сваё жыццё і жыццё іншых яскравей. Сваёй дзейнасцю мы даказваем, што студэнцкае жыццё не скончваецца, калі ты выходзіш за дзверы універсітэта, як і працэс навучэння не абмяжоўваецца нейкім будынкам.

Што мы выдумалі на гэты раз?
Студэнцкі хаб — гэта даўніўшняя мара ўсіх прыхільнікаў ды прыхільніц ЗБС. Мы марым аб месцы, якое будзе утульным не толькі для нас.

Месца, якое робіцца студэнтамі, для студэнтаў. Месца, якое будзе захоўваць студэнтаў ад цяжкасцей фармальнай адукацыі ды дапамагаць адольваць праблемы, якія сустракаюцца на іх шляху.

Месца для студэнтаў ды студэнтак, дзе можна знайсці каву, гарбату, печыва; завесці новыя знаёмствы, дапісаць нарэшце курсач, а ўвечары проста пачыліць ды адсвяткаваць яго напісанне з новымі знаёмымі. (Так, мы студэнты і мы любім тусіць!)
А што яшчэ?

Таксама гэта будзе офіс Задзіночаня беларускіх студэнтаў, дзе нашыя прыхільнікі і прыхільніцы змогуць ладзіць свае івэнты і дзе мы зможам праводзіць нашыя ўнутраные мерапрыемствы.

А яшчэ прастора будзе з'яўляцца "штаб-кватэрай" нашых пастаянных прэктаў: праграма "Акадэмія студэнцкага лідарства", часопіс "Студэнцкая думка", зніжкавая сістэма для студэнтаў UNI!

Што з памяшканнем зараз?

Памяшканне знаходзіцца ў будынку МЗОР, на вуліцы Кастрычніцкай. І галоўнай нашай праблемай зараз з'яўляецца рамонт памяшкання, былыя карыстальнікі якога вырашылі "пасля нас хоць патоп" (літэральна). На уборку прасторы страчана шмат высілкаў (і страчваецца па сей час)
Што зроблена
На 14.04.2019
Галоўнае памяшканне
Малае памяшканне
Дах
Рэалізацыя праекта магчыма толькі з вашай дапамогай.
Ёсць пытанні?
Напішыце нам і мы адкажам у бліжэйшы час