ЗБС даследуе сферу вышэйшай адукацыі
Напрыканцы 2019 года Грамадскі Балонскі камітэт і Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў адчынілі "Студэнцкую абсерваторыю" - ініцыятыву па экспертнай ацэнцы студэнтамі і студэнткамі працэсу рэфармавання вышэйшай адукацыі.
Мэта Абсерваторыі: стварэнне цэласнай карціны пра вышэйшую адукацыю ў Беларусі вачамі студэнцкай супольнасці, а таксама адвакацыя інтарэсаў студэнцтва.
Зараз у Абсерваторыі знаходзяцца 5 чалавек, усе яны працуюць над сваімі даследваннямі і адначасова навучаюцца: працуюць з дакументамі Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, знаёмяцца са справаздачамі па імплементацыі Стратэгічнага і рабочых планаў, абмяркоўваюць апошнія навіны ў адукацыі і перспектывы Беларусі.

Тэмамі першых даследванняў сталі кошты на адукацыю, студэнцкае самакіраванне і імплементацыя ў Беларусі крэдытна-трансфернай сістэмы ацэнкі навучання. На дадзеным этапе чальцы і чаліні Абсерваторыі робяць свае даследванні самастойна, але ў бліжэйшы час плануецца стварэнне валанцёрскага пула для збора інфармацыі пра рэалізацыю правоў і інтарэсаў студэнцтва ў канкрэтных ВНУ.