Інтэрнаты падчас эпідэміі
Сумесна з нашымі прыхільнікамі і прыхільніцамі пазбіралі дадзеныя пра тое, што ўсё ж такі адбываецца ў студэнцкіх інтэрнатах зараз. Даліствай да канца і глядзі, якія меры прымаюцца.
Стала вядома, што інтэрнат БДМУ на праспекце Дзяржынскага зачынілі на каранцін разам з пражываючымі там студэнтамі і студэнткамі. Пры гэтым ні ежай, ні гігіенічнымі сродкамі ды лекамі іх ніхто не забяспечвае. Мы намагаемся разабрацца ў гэтай сітуацыі, а пакуль зрабілі агляд некаторых студэнцкіх інтэрнатаў іншых універсітэтаў і інстытутаў (будзе дапаўняцца).
БДПУ, інтэрнат №8

У большасці людзі пішуць заявы і з'язджаюць дамоў, але ёсць і тыя, хто застаецца ў інтэрнаце на самаізаляцыі.

Карантын у інтэрнаце не ўвялі, але закрылі наведванне яшчэ ў сакавіку. Гэта дзіўна, бо вядомы выпадак пацверджанага каранавіруса ў дзяўчыны і яшчэ 3-4 пнеўманіі. Гэтых людзей забіралі ў адзін дзень, пасля чаго студэнты і студэнткі пачалі з'язджаць з інтэрната, літаральна праз гадзіну пасля гэтай навіны. Вахцёркі казалі: "Уезжайте, детки". Шмат людзей і з'ехала. Ёсць блокі, дзе засталося ўсяго па 1-2 чалавекі.

Студэнтка: "Я не заметила реакции администрации общежития. В университете сказали всем (по желанию) писать заявления на индивидуальное обучение (сказали, чтобы мы ни в коем случае не писали на дистанционное, объясняя тем, что это по желанию или типо того)".
БДЭУ, інтэрнат №2

Яшчэ пару дзён таму людзі на курылцы а 12 талпіліся і гучна спявалі песні.

Каранціну няма, але дакладных звестак аб тым, ці забіралі кагосьці няма. Усё як звычайна: адміністрацыя нічога не кажа, а чуткі аб тым, што ўсё ж такі прыязджала хуткая, ёсць. Студэнты_кі масава з'язджаюць дамоў, інтэрнат збольшага пусты. Адчуваецца жданне і нават нотка ціску ад персанала наконт таго, што ўсе павінны ехаць дамоў. У апошнія дні часта пытаюць, калі хто з'язджае дамоў, а калі не едзеш - то чаму?

АКпПРБ, інтэрнат №3

Ніякага карантына няма. Студэнты_кі не асабліва з'язджаюць дамоў нават нягледзячы на тое, што ў Акадэміі ўвялі дыстанцыйнае навучанне. У Акадэміі часам носяць маскі, але ў інтэрнаце ніхто.

Так было дзень таму, але 9 красавіка сітуацыя змянілася. Студэнтам і студэнткам паведамляюць, што з'ехаць можна да начы, але назад ужо не пусцяць. Тых, хто засталіся, просяць асабліва нікуды не выходзіць, толькі ў краму.

Інстытут сучасных ведаў, інтэрнат на вуліцы Казлова, 18

Увялі карантын, уваход дазволены толькі жыхарам і жыхаркам інтэрната. У самім Інстытуце адміністрацыя лаяльна ставіцца да таго, што студэнты_кі не ходзяць на пары. Выкладчыкі_цы намагаюцца рабіць лекцыі анлайн, але на ўсе практычыня заняткі ўсё яшчэ трэба хадзіць у абавязковым парадку.

Студэнтка: "Была інфармацыя, што на пропускі з пачатку сакавіка будуць глядзець скрозь пальцы. Але вядома сітуацыя: сёння дэкан сказала адно, заўтра іншае, таму што і на яе ціснуць".
БДУІР, Інтэрнат № 4

UPD. Ва ўніверсітэце па жаданні ўвялі дыстанцыйнае навучанне і большая частка студэнтаў і студэнтак з'ехалі з інтэрната дамоў.

Студэнт: "Захады інтэрната і факультэта ў гэтых складаных сацыяльных умовах выглядаюць няблага і я б не сказаў, што ў нас адбывацца нешта дзіўнае, людзі наўпрост працягваюць выконваць сваю працу. Наколькі гэтага будзе дастаткова - гэта ўжо далей даведаемся".

Студэнтка: "Случаев у нас в общаге нет или мы о них не слышали. Скорее первое. Но администрация несколько дней подряд (3-4) передавала по громкой связи (колонки выходят в каждую жилую комнату и на коридорах тоже есть) сообщение, что если кому-то плохо, придите в медпункт, покажитесь, а если совсем плохо, то звоните в скорую; мойте руки и протирайте все дверные ручки дез.раствором. А потом через пару дней после первого сообщения в нашей ванной появился 5-литровик от питьевой воды с непонятной бесцветной жидкостью и бумажкой "дезраствор". Я даже немного испугалась, потому что все эти дни была одна во всём блоке и всегда закрываю двери перед уходом, хотя с другой стороны, администрация вроде как имеет право заходить в блок... Мне все равно не понравилось. И дезраствор я так и не открывала".


А што там па мерах?
Мы падрыхтавалі для вас невялічкую таблічку па некаторых інтэрнатах. Глядзіце ніжэй. UPD. Сітуацыя з Акадэміяй кіравання змянілася, 9 красавіка там пачалі ўводзіць каранцінныя меры.
Дадзеныя збірала Дар'я Рублеўская, фота - прыхільніцы і прыхільнікі ЗБС