НАВІНЫ
ЗБС прыняла дэлегацыю шведскіх студэнтаў
На працягу выходных у Мінску прысутнічала дэлегацыя шведскіх студэнтаў, якія вывучаюць паліталогію ва ўніверсітэце Лунда
У межах візіту, арганізаваным іх універсітэтам сумесна з пасольствам Швецыі, студэнты наведвалі ФМА БДУ , прадстаўніцтва праграмы развіцця ААН у Беларусі, праваабарончы цэнтр "Вясна" і нацыянальны студэнцкі саюз — Задзіночанне беларускіх студэнтаў.

На нашай новай прасторы мы пазнаёмілі студэнтаў з дзейнасцю ЗБС, палажэннем студэнцтва і моладзі ў Беларусі. А потым паказалі лепшыя мясціны Мінску

Гэта ўжо другі візіт шведскай дэлегацыі ў Мінск і да ЗБС у прыватнасці. Кажуць, нас рэкамендавалі

comments powered by HyperComments