Ісламская рэвалюцыя 1979 года ў Іране стала пераходам ад шахскага манархічнага рэжыму да ісламскай рэспубліцы на чале з аяталой Хамейні — правадыром рэвалюцыі і заснавальнікам новага парадку. Унутрыпалітычныя наступствы рэвалюцыі праявіліся ва ўсталяванні ў краіне тэакратычнага рэжыму мусульманскага духавенства, павышэнні ролі ісламу абсалютна ва ўсіх сферах жыцця: дзяўчынам забараняецца хадзіць па вуліцах без хіджабу, за прагляд і распаўсюд эратычных фільмаў можна атрымаць смяротнае пакаранне.
Адбыліся кардынальныя змены і ў знешняй палітыцы. Адносіны Ірана з Еўропай, ЗША, а таксама ўсімі суседзямі сталі вельмі нацягнутымі. Па-першае, таму што рэжым падазраваў усіх няўгодных у сувязях з замежнымі агентамі, якія быццам жадалі паспрыяць вяртанню манархіі ў Іран, якая мела даволі добрыя адносіны з захаднымі краінамі. Па-другое, Іран з'яўляецца адзінай у рэгіёне шыіцкай краінай. Шыіты — кірунак ісламу, які аб'ядноўвае розныя абшчыны, якія прызналі Алі ібн Абу Таліба і яго нашчадкаў адзінымі законнымі спадчыннікамі і духоўнымі пераемнікамі прарока Мухамада.
Пасля смерці Хамейні (1989) новым Вярхоўным кіраўніком ІРІ быў абраны аятала Сейед Алі Хаменеі, які займаў да гэтага пасаду прэзідэнта краіны.