Як студэнты-замежнікі зладзілі акцыю пратэста ў Беларускай
сельскагаспадарчай акадэміі
Унікальнае фота з пачатку 1990-ых
10 снежня адбыўся Міжнародны дзень правоў чалавека. З нагоды гэтага партал horki.info расказалі пра ўнікальны выпадак у самым пачатку 1990-ых гадоў, калі замежныя студэнты выйшлі на акцыю пратэста
Канец савецкай эпохі азнаменаваў "палітыку галоснасці", дэмарактызацыю працэсаў і адкрыццё межаў. Але, разам з гэтым, адбывалася паслядоўнае эканамічнае падзенне і пагаршэнне становішча ўсіх слаёў насельніцтва. Менавіта гэтыя падзеі і з'яўляліся трыгерам для прібыўшых у нашаю краіну для атрымання адукацыі замежнікаў, якія проста не маглі пражыць на тыя грошы, якія вылучаліся ім у якасці стыпендыі.

І, у адрозненні ад беларускіх студэнтаў, замежнікі не маглі спадзявацца на дапамогу бацькоў ці іншых сваякоў.
У выніку яны былі вымушаны выйсці на пратэстную акцыю каля фантана ля корпуса №10 БДСГА, дзе і быў зроблены гэты ўнікальны здымак:
Фота: Аляксандр Храмко.
Марш натоўпу, абураныя выкрыкі, патрабаванне нармалёвых умоваў — гэта ўсё прывяло да таго, што на тэрміновую нараду рэктарату былі запрошаны прадстаўнікі мітынгоўцаў!

І, як паведамляюць сучаснікі падзей, у гэтых студэнтаў атрымалася дапагчыся свайго! Яны атрымалі доступ да нармалёвых прадуктовых крамаў і больш на гэтых падставах замежнікі не збіраліся. Яшчэ не зусім абваленаму на той момант Саюзу міжнародны скандал, напэўна, быў не патрэбны.
"У групе, дзе я быў старастам, мы нармальна ўжываліся са студэнтамі з Конга, Мадагаскара, Балівіі, Нікарагуа, — успамінае аўтар фатаграфіі Аляксандр Храмко. — Тую кнігу, што на здымку, я прасіў знайсці пагартаць. Сказалі: "Забудзь. Ніхто табе гэтую кнігу не дасць ужо". Так і не ўдалося яе ў руках патрымаць".
Чытайце таксама
Чытаць тут
comments powered by HyperComments