НАВІНЫ
ЗБС распачынае флэшмоб
#маяпрастора
21 сакавіка Студэнцкая Думка ды іншыя СМІ апублікавала гісторыю студэнта ПалесДУ і нашага прыхільніка Кірыла Каешка, якому зрабілі вымову за вясёлкавы сцяг на дзвярах пакоя. Дагэтуль Кірыл пачаў абараняць правы студэнтаў і выказваўся супраць загону на ўніверсітэцкія мерапрыемствы.

Задзіночанне беларускіх студэнтаў лічыць падобны ціск не толькі недапушчальным, бо права на асабістыя погляды і свабоду меркавання гарантуюцца нам Канстытуцыяй і Дэкларацыя аб правах чалавека, але і абсурдным, так як якая навогул адміністрацыі павінна быць розніца, што вісіць у студэнтаў на сценах, дзвярах ды іншых паверхнях.
З гэтай нагоды прапаноўваем далучыцца да флэшмобу ў падтрымку Кіріла і супраць таго, каб адміністрацыя вырашала, што павінна быць у цябе на сцяне ці дзьвяры, а што — не. Калі вы самі сутыкаліся з падобнымі забаронамі ці лічыце, што гэта недапушчальна — далучайцеся да флэшмобу #маяпрастора :

1. Фатаграфуйцеся с рознымі сцягамі — вясёлкавым, бел-чырвона белым, чырвона-зялёным ці любымі іншымі, якія адлюстроўваюць вашыя асабістыя меркаванні і каштоўнасці. Калі фота будзе ў прасторы ўніверсітэта, інтэрната — будзе крута, але гэта неабавязковая ўмова.
2. Распавядайце ў подпісе, чаму вы лічыце ціск за сцягі і актыўнасць недапушчальным, чаму вырашылі падтрымаць Кірыла або распавядайце сваю гісторыю.
3. Публікуйце фота ў сацсетках пад хэштэгам #маяпрастора.
Важна! Мы не падтрымліваем ідэю фотаздымкаў з дыскрымінуючай ці экстрэмісцкай сымболікай.
Давайце пакажам, што нашыя законныя правы не павінны парушацца, а патрабаванні адміністрацый ВНУ для нас, беларускага студэнцтва, абсурдны і недапушчальны

Кірыл і усе тыя, хто пацярпеў з-за сваіх поглядаў — мы з вамі!

Запрашаем далучыцца рэдакцыю СД, Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА", БОСС. Студенческие лидеры Беларуси, EHU Students' Union | Студэнцкае прадстаўніцтва ЕГУ, Студенческую Ассамблею БГУ ды іншыя моладзевыя і студэнцкія арганізацыі Беларусі.

#маяпрастора #моё_пространство

comments powered by HyperComments