Але, давайце паглядзім з юрыдычнага, боку: Згодна з артыкулам 4.5 статута БРСМ, член БРСМ абавязаны аплочваць членскія ўнёскі, але згодна з артыкулам 4.6 статута калі неўплачвае ўнёскі - то ён выключаецца з Грамадскага Аб'яднання. Такім чынам, ужо можна глядзець на тое, што патрабуюць грошы за "подпіс ў абыходным лісце" з-за неўплочаных узноскаў - з'яўляецца парушэннем іх жа статута. Больш за тое, артыкулам 36 канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, кожнаму грамадзяніну гарантуецца права на свабоду аб'яднанняў, у тым ліку і на права абіраць удзельнічаць у дзейнасці нейкага аб'яднання, або не. І вы маеце права свабодна не згаджацца з удзелам у дзейнасці БРСМ і іншых аб'яднанняў, прафзвязаў, і гд.