З 20 па 27 ліпеня Задзіночанне беларускіх студэнтаў па папярэдняй дамоўленасці з уладальніцай арганізоўвае валанцёрскі летнік на адной з самых прыгожых архітэктурных пабудоў Беларусі — сядзібе Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку (Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён). Адабраныя ўдзельніцы/кі кожны дзень будуць выконваць нескладаныя рамонтныя працы і акультурваць тэрыторыю вакол сядзібы, а ўвечары адпачываць.
Што вас чакае
Тымбілдынг
На працягу летніку вы зможаце не толькі паўдзельнічаць у рэстаўрацыі сядзібы, але і папрацаваць у камандзе, пазнаёміцца з ЗБСаўцамі яшчэ бліжэй і адшукаць сапраўдных сяброў!
Маляўнічыя месцы
Жалудок — адзін з найстарэйшых населеных пунктаў ВКЛ. Ужо ў 1490 г. князь Казімір пабудаваў у Жалудку першы драўляны касцёл (які потым шчасліва згарэў). Зараз гэта вельмі файнае месца з своеасаблівай атмасферай і прыгажэйшымі мясцінамі.
Вячэрняя праграма
А ўвечары цябе чакае адпачынак на прыродзе.
Расклад
Пятніца, 20 ліпеня
Дзень прыезду
Субота, 21 — чацвер, 26 ліпеня
Дні Летніка — праца і адпачынак
Пятніца, 27 ліпеня
Ад'езд
Умовы
Дата
20-27 Ліпеня
Кошт
Арганізацыйны ўнёсак - 40 рублёў на дарогу і пакрыццё выдаткаў на харчаванне. Арганізатаркі загадзя браніруюць месцы ў транспарце і набываюць ежу на ўсе дні летніка.
Месца
Жалудок (Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён).
Дэдлайн
9 Ліпеня
З сабой абавязкова трэба мець:
1
Намёт (але можна аб'ядноўвацца з іншымі ўдзельніцамі/камі)