навіны Збс
ESU адзнагалосна падтрымаў рэзалюцыю па Беларусі.
На мінулым борд мітынгу Еўрапескага студэнцкага саюза (ESU) ЗБС паспяхова прасунуў беларускую позву на еўрапейскім узроўні. Міждународным сакратаром ЗБС Аразам Мырадавым была прапанавана рэзалюцыя па сітуацыі з Балонскім працэсам у Беларусі. Прадстаўнікі і прадстаўнічкі еўрапейскіх нацыянальных студэнцкіх саюзаў адзінагалосным рашэннем падтрымалі рэзалюцыю, тэкст якой мы прыводзім ніжэй.
Тэкст

У 2018 годзе на Міністэрскай канферэнцыі Еўрапейскай прасторы вышэйшай
адукацыі (ЕПВА) было вырашана, што Беларусь павінна застацца ў Балонскім
працэсе нягледзячы на дрэнны прагрэс у імплементацыі дарожнай мапы. У
цяперашні час імплементацыя прынцыпаў Балонскага працэсу ажыццяўляецца
у адпаведнасці са стратэгічным планам, распрацаваным Міністэрствам
адукацыі Рэспублікі Беларусь. Беларускія студэнты з глыбокім шкадаваннем
вымушаныя адзначыць непразрыстасць дадзенага працэсу:
1) У свабодным доступе знаходзіцца вельмі мала інфармацыі;
2) Адсутнічаюць кансультацыі з грамадзянскай супольнасцю і акадэмічным
супольнасцю;
3) Справаздачы Міністэрства адукацыі недаступныя для прагляду і
каментароў;

Больш за тое, тэрміны і ўмовы рэформаў, змяненняў і дзеянняў пастаянна парушаюцца. Акрамя гэтага, беларускія універсітэты працягваюць устояную практыку парушэння правоў студэнтаў. Так, у 2019 годзе ад 4000 да 7500 студэнтаў былі пазбаўленыя месцаў для пражывання ў сувязі з тым, што гэтыя месцы былі перададзеныя для спартсменаў і заўзятараў II Еўрапейскіх гульняў.
Таксама працягваецца практыка пастаяннага і невытлумачальнага павышэння коштаў на адукацыю. Па дадзеных Беларускага незалежнага Балонскага камітэта, студэнты выпрабавалі рэзкі рост кошту навучання на 20-40%.

З улікам вышэйпададзенага, мы заклікаем:
- Уключыць грамадзянскую супольнасць і акадэмічную супольнасць у рэалізацыю
стратэгічнага плана, уключаючы забеспячэнне празрыстасці дадзеных
працэсаў;
- Забяспечыць захаванне грамадзянскіх правоў студэнтаў;
- Спыніць выкарыстанне студэнцкіх інтэрнатаў для арганізацыі якіх б там ні было публічных мерапрыемстваў;
- Спыніць рост кошту навучання;
- Павялічыць дзяржаўныя субсідыі на адукацыю.

Матывацыя

Амаль 4 гады прайшло з моманту далучэння Беларусі да Балонскага працэсу,
аднак істотных крокаў у рэалізацыі дарожнай мапы Балонскага працэсу
прадпрынята не было. Акрамя гэтага, працягваюць прымяняцца меры і падыходы, парушаюць асноўныя правы студэнтаў, грэбуючы прынцыпамі і каштоўнасцямі ЕПВА.

comments powered by HyperComments