Мікіта Краснакуцкі кажа, што на яго пачаўся ціск яшчэ ў 2015, калі ён "Вконтакте" запрасіў студэнтаў каледжу на Дзень Волі. Яму далі вымову і пазбавілі прэміі за поспехі ў навучанні і грамадскай дзейнасці. Вельмі іранічна. Пасля суда 27 сакавіка 2017 Мікіта адсядзеў 10 сутак. У каледжы яго нават дапусцілі да практыкі, але шмат разоў выклікалі да дырэктара на выхаваўчыя размовы. Мікіта распавядае, што дырэктар лічыць дзейнасць хлопцаў праплачанай і пагражае цяжкасцямі. Яшчэ аднаго хлопца з Моладзі БНФ, грамадзяніна Расеі, спрабуюць адлічыць з каледжу. Аднак зараз у цэнтры ўвагі і пад пагрозай адлічэння Логвінаў і Краснакуцкі.
Пасля той самай заявы дырэктара ў міліцыю былі такія падзеі:
"У панядзелак, калі мы прыйшлі ў калледж, нам ніхто з супрацоўнікаў не гаварыў. Быў звычайны дзень. У аўторак да мяне на занятках прыйшла старшыня прафсаюза і папрасіла прайсці з ею. Калі я пачаў уставаць, яна сказала, каб я ўзяў свае рэчы. Як толькі я выйшаў з кабінета, я дастаў тэлефон, каб уключыць дыктафон, але яна загадала мне выключыць тэлефон увогуле. Завяла ў іншы кабінет, дзе ўжо сядзеў Краснакуцкі разам з двума КДБ-шнікамі без формы і пасведчанняў. Як толькі я ўвайшоў, намесніца дырэктара па выхаваўчай працы сказала КДБ, каб яны забіралі нас" - распавядае Логвінаў.