Міжнародны жаночы дзень
vs
8 сакавіка
Здаецца, у нашых краях мала хто гаворыць "Дзень міжнароднай жаночай салідарнасці", часцей можна пачуць "Восьмае сакавіка", "Жаночы дзень", "Свята вясны і прыгажосці". Але што хаваецца за гэтымі назвамі? Ці сапраўды гэта толькі свята жаночай прыгажосці, кветак і дзень, калі жанцына ў рэшце рэўт можа адпачнуць? Чаму мы святкуем міжнародны дзень не? А як правільна? Ці трэба ўвогуле яго святкаваць?
Гісторыя
Выкладаю кароткі змест свята, але святам у агульнапрынятым сэнсе яго назваць цяжка. У далёкім 1908 годзе, у Нью-Ёрке, 8-га сакавіка заклікалі жанчын выйсці на вуліцы і заявіць аб сваіх правах. Выйшла ў выніку каля пятнаццаці тысяч амерыканак, якія патрабавалі роўных правоў з мужчынамі: скарачэння працоўнага дня, аднолькавых ўмоў аплаты працы, права голасаваць на выбарах. На той час гэта былі даволі радыкальныя патрабаванні, але жанчыны не пабаяліся іх выставіць. Потым, у 1910 годзе, на Другой Міжнароднай Канферэнціі жанчын-сацыялістак Клара Цэткін прапанавала ўвесці Міжнародны жаночы дзень. У гэты дзень, па задуме Цэткін, жанчыны будуць выходзіць на вуліцы і патрабаваць выканання іх правоў. Так першы раз Міжнародны жаночы дзень адзначылі ў 1911 годзе ў Германіі, Аўстрыі, Даніі й Швейцарыі 19-га сакавіка. "Але як гэты дзень стаў адзначацца 8-га сакавіка?" - спытаеце вы. Гэта адбылося ў 1914 годзе адначасова ў шасці краінах.

А што побач з намі?
Цікавая гісторыя звязана з станаўленнем гэтага дню ў Расіі. У 1917 годзе, 23-га лютага па старому стылю, і 8-га сакавіка па новаму, бальшавікі, скарыстаўшыся мітынгам, прысвечаным Міжнароднаму жаночамудню, выйшлі на вуліцы з агульнанародныі патрабаваннямі, і адначасова 128 тысяч рабочых пачалі забастоўку. Так пачалася лютаўская рэвалюцыя, падчас якой імператар
Мікалай II адрокся ад улады. Менавіта з жанчын. І скончылася
Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыяй. Падаецца, вы пра гэта не ведалі?
Цяпер ведаеце.
Сучаснасць
Сучаснасць
Добра, з гісторыяй скончылі. Зараз у краінах гэтак званага сацыялістычнага лагеру гэты дзень менавіта святкуюць: трэба віншаваць усіх жанчын, дарыць кветкі, цукеркі, посуд і астатнія "жаночыя" рэчы. Але ў "іншым свеце" гэты
дзень яшчэ адзначаецца так, як яго задумалі заснавальніцы. Жанчыны выходзяць на мітынгі, праводзяць акцыі салідарнасці, громка гавораць пра
парушэнні сваіх правоў. І нам гэтага вельмі бракуе, бо жанчыны самі не лічаць, што трэба змагацца за свае правы. Шкада, бо нашаму грамадству яшчэ далека да гендэрнай роўнасці.
Якія правановы, кэп?
Крытыкуеш - прапануй? Я не прапанаваўваю, канешне, зусім пера стаць дарыць нейкія падарункі жанчынам ці ўвогуле ніяк не адзна чаць гэты дзень. Лепш
8-га сакавіка жанчы нам і мужчынам, так-так, мужчынам таксама, выходзіць на вуліцы і заяўляць пра неабходнасць гендэрнай роўнасці. А што рабіць
з падарункамі? Падарыце хаця б свабоду ад стэрэатыпаў. Любіце жанчын, любіце мужчын і не бойцеся гаварыць пра свае правы!
Ілля Сіліцкі
Чытайце таксама
Чытаць тут
comments powered by HyperComments