Юрыдычная служба ЗБС
Юрыдычная служба ЗБС - гэта аддзел Нацыянальнага студэнцкага саюза "Задзіночання Беларускіх Студэнтаў", які кансультуе студэнтаў і студэнтак беларускіх ВНУ і ССНУ з нагоды прававых праблем або заканадаўства ў галіне адукацыі. Адказ заўсёды падмацаваны спасылкамі на прававыя дакументы і дасылаецца на працягу 10 працоўных дзён на пазначаны вамі адрас электроннай пошты. Агульныя пытанні да юрыдычнай службы можна адправіць на электронны адрас legal.zbs@gmail.com
Задаць свае пытанне
Калі ласка, запоўніце форму ніжэй, каб задаць сваё пытанне нашым юрыстам і юрысткам. Пасля паспяховага запаўнення і адпраўлення анкеты, юрыдычная служба ЗБС звяжацца з вамі і адкажа на вашае пытанне!
Вашае імя
Ваша авучальная ўстанова
Абавязкова пазначце ваш універсітэт і факультэт (цалкам)!
Якое ў вас пытанне або якая праблема?
Ваша электронная пошта
Ваш мабільны нумар тэлефона
Мы выкарыстоўваем кантактныя дадзеныя толькі для падрыхтоўкі адказу на пастаўленае пытанне. Яны не выкарыстоўваюцца для іншых мэт і не перадаюцца трэцім асобам.
Абярыце спосаб апавяшчэння пра адказ на пытанне
Можна абраць некалькі варыянтаў
У нашай камандзе працуюць студэнты і студэнткі юрыдычных факультэтаў, праваабаронцы і юрысты. Студэнты і праваабаронцы могуць не мець скончанай юрыдычнай адукацыі, аднак усе іх рашэнні адпавядаюць лакальным і нарматыўным актам, заканадаўству Рэспублікі Беларусь і міжнародным дакументам і пагадненням. Кожны адказправяраецца кампетэнтным юрыстам.
Юрыдычная служба ЗБС кансультуе на мове звароту. Калі вы хочаце атрымаць кансультацыю на рускай мове – пішыце па-руску!
Падрыхтоўка адказу можа заняць да 10 працоўных дзён. Калі ласка, набярыцеся цярпення і не запаўняйце форму паўторна, калі ў гэтым няма патрэбы і вашае пытанне не з'яўляецца адрозным ад папярэдняга.
Націскаючы на кнопку "Даслаць пытанне", вы даяце згоду на апрацоўку вашых персанальных дадзеных. Уся інфармацыя, якую вы падаяце юрыдычнай службе ЗБС, выкарыстоўваецца для аказання якаснай кансультацыі. Некаторыя дадзеныя (апроч кантактных дадзеных, а таксама імя) могуць быць скарыстаны для складання справаздачы ў абагульненым і абязлічаным выглядзе, збору статыстычных дадзеных, а таксама ў адукацыйных мэтах.
Наша МІСІЯ
Мы аб'ядналіся з мэтай стварэння спрыяльнага праўнага асяроддзя для студэнцтва і моладзі з улікам нашых інтарэсаў.

У нашай краіне павінна быць сфармавана спрыяльная юрыдычная і заканадаўчая атмасфера для абароны сваіх правоў і інтарэсаў.
Пытанне:
На якія пытанні вы адказваеце?
Адказ:
На сённяшні дзень юрыдычная служба ЗБС займаецца кансультацыямі толькі па адукацыйным праве. Калі вашае пытанне мае іншы характар - рэкамендуем наступныя рэсурсы:
- Па пытаннях размеркавання і працоўных правах: Youth Labour Rights (www.ylar.by).
- Па адміністрацыйных і крымінальных справах: праваабарончы цэнтр "Вясна" (www.spring96.org).
- Па пытаннях парушэння правоў людзей з інваліднасцю: Офіс па правах людзей з інваліднасцю (www.disright.org).
Пытанне:
Колькі каштуе ваша кансультацыя?
Адказ:
Мы кансультуем абсалютна бясплатна, ўсе кансультанты і каардынатар праекта – працуюць на валанцёрскіх пачатках. Калі вы хочаце падтрымаць юрыдычную службу ЗБС, то вы можаце далучыцца да арганізацыі, стаць валанцёрам (валанцёркай) юрыдычнай службы ці ж ахвяраваць грошы.
Па ўсіх пытаннях пішыце на пошту: legal.zbs@gmail.com