Прыйшоў час зрабіць гэты свет крышачку лепш
Далучайся да ЗБС — разам мы пабудуем
краіну нашай мары!
Не шмат часу
Вы самі вырашаеце, прымаць актыўны ўдзел і штодзённа працаваць або проста назіраць за тым, як працуюць іншыя. Мы лічым, што ўсе павінны рабіць тое, што хочуць, і тады, калі маюць на гэта час.
Умовы для вас
Дапамагаць ЗБС можна з любой часткі свету і ў любым месцы: дома на канапе або ва ўніверы на перапынку. Фармат абіраеце вы! Асабісты камфорт для прыхільнікаў — адна з нашых каштоўнасцяў.
Самаразвіццё
Задзіночанне дае цудоўныя магчымасці для вашага развіцця ў любым накірунку: міжнародныя сувязі, менеджмент, камунікацыі, лідарства, арганізацыя ўласных мерапрыемстваў і шмат чаго іншага.
Як далучыцца да нашай каманды?
1
Запоўніць анкету ніжэй
Робіцца гэта за некалькі секундаў :)
2
Спампаваць Telegram
Уся далейшая камунікацыя будзе адбывацца менавіта там, бо дадатак мае шэраг пераваг над астатнімі: зручнасць, бяспека, хуткасць ды шмат іншага.
3
Прайсці сумоўе
Пасля таго, як вы запоўніце анкету, цягам 2 дзён з вамі звяжацца хтось з нашай каманды і задасць вам некалькі пытанняў, што неабходныя для завяршэння рэгістрацыі. Зусім нічога складанага.
4
Цудоўна, вы з намі!
Віншуем вас! Вам дашлюць вітальнае паведамленне ды дададуць да ўсіх арганізацыйных чатаў. Акрамя таго, пачнецца азнакамленне з ЗБС, камандай, структурай і г.д.
Быць прыхільнікам ЗБС — гэта:
Мець права голасу
Мець права абіраць і быць абраным, а таксама прымаць удзел у прыняцці рашэнняў
Прымаць удзел у адукацыйных івэнтах
Права прымаць удзел ва ўсіх нацыянальных і міжнародных праектах і праграмах ад ЗБС, мець прыярытэт пры адборы
Мець гарантаваную абарону вашых правоў
Юрыдычная служба ЗБС заўсёды гатовая дапамагаць беларускаму студэнцтву і ў першую чаргу сваім прыхільнікам
Мець месца для рэалізацыі праектаў
У ЗБС ты можаш атрымаць дапамогу на рэалізацыю ўласных праектаў, бясплатна атрымаць прастору для каворкінга ці мерапрыемства
Атрымаць доступ да студэнцкіх зніжак
Усе прыхільнікі ЗБС атрымліваюць безкаштоўную зніжкавую картку UNI тэрмінам на ўвесь перыяд навучання
Быць часткай рэальнага камьюніці
ЗБС — гэта у першую чаргу людзі, якім неабыякава самаўпраўнасць адміністрацыі ВНУ, якія гатовыя пастаяць і падтрымаць адзін аднога
Анкета на прыхільніцтва
Запоўні анкету і мы звяжамся на працягу 2-ух дзён
Як цябе клічуць?
Дзе ты навучаешся?
Твой нікнэйм у тэлеграме ці нумар тэлефону
пытанне — адказ
Ніжэй вы можаце пачытаць адказы на самыя папулярныя пытанні
Якая місія ЗБС?
Місія ЗБС – аб'яднанне беларускай моладзі і студэнцтва дзеля абароны сваіх правоў і інтарэсаў праз адукацыйную, асветніцкую і адвакацыйную дзейнасць, і на падставе наступных прынцыпаў і каштоўнасцяў:
  • Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека;
  • Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі;
  • Павагі да беларускай мовы і культуры.
Я не навучаюся ў Мінску. Ці магу я стаць прыхільнікам?
Канешне можаце! У нашых шэрагах ёсць студэнты з усяе Беларусі. Мы, у сваю чаргу, прыкладзем максімум высілкаў, каб дапамагчы змяняць вашую адукацыйную прастору ў рэгіёнах.
Калі я ўжо скончыў навучанне ва ўніверсітэце, мне можна далучацца?
Прыхільніцтва можна мець пасля выпуску/адлічэння з сярэдніх (X-XI класы), сярэдніх спецыяльных, вышэйшых навучальных устаноў, але не больш, чым на два гады.
Я павінен размаўляць па-беларуску?
Не, гэта проста чарговы стэрыатып. У ЗБС няма аніякай дыскрымынацыі па мове. Адная з нашых задач - шанаваць ды пашыраць беларускую мову, вось таму ўсе афіцыйнае, што робіць ЗБС, робіцца па-беларуску. А ўнутры арганізацыі кожны размаўляе на той мове, якая зручная для яго.
На якія сродкі існуе ЗБС?
У ЗБС ёсць тры крыніцы фінансавання:

- дабраахвотныя прыхільніцкія ўнёскі;
- ахвяраванні;
- сродкі з праектнага менеджменту.

Чаго ЗБС дасягнула за апошні год?
- правялі каля 30 мерапрыемстваў па ўсёй Беларусі;
- запусцілі юрыдычную службу, каб кансультаваць студэнтаў па розных пытаннях;
- выпусцілі 2 наборы з Акадэміі Студэнцкага Лідарства - 3-ох месячнай праграмы, якая робіць са студэнтаў лідараў супольнасцяў;
- у нас функцыянуе сваё медыя "Студэнцкая Думка", якое цяпер поўнасцю перайшло ў лічбавы фармат;
- колькасць прыхільнікаў вырасла ў 6 разоў;
- ды яшчэ шмат-шмат чаго;

Засталіся пытанні?

Мы гатовыя на іх адказаць!