Хакатон
універсітэт будучыні
Першы студэнцкі хакатон у Гродна
Што гэта такое?
Гэта 6 гадзін, калі ўсе зацікаўленыя ў паляпшэнні сваіх ўнівераў збіраюцца разам, каб пазнаёміцца, паслухаць ідэі адзін аднаго, аб'яднацца па інтарэсам і зрабіць мінімальны працоўны прадукт з дапамогай ментараў з менскіх універаў. Табе не абавязкова трэба быць вопытным актывістам/кай і мець канкрэтную ідэю. Усе самыя цікавыя думкі і рашэнні прыходзяць менавіта ў камандзе!


25 чалавек
Цікавая задача
6 гадзін
Добры настрой
Універсітэт - гэта месца, у першую чаргу, для студэнтаў. Ён павінен быць інавацыйным і адпавядаць сучасным трэндам. Навошта проста чакаць зменаў?
Пачні будучыню ўжо зараз.
Адказваем на ўсе вашыя пытанні!
Для каго?
Для актыўных гарадзенскіх студэнтаў і моладзі. Таксама запрашаем школьнікаў і выкладчыкаў, гэта будзе цікава для ўсіх!
Калі?
18 лістапада (нядзеля) адбудзецца першы студэнцкі хакатон у Гродна. З 14:00 да 20:00 вас чакае 6 гадзін цікавай працы!
Дзе?
Цудоўная лакацыя ў самым цэнтры Гродна. Падзея адбудзецца ў uCentry (вул. Кірава 3)
Хто арганізатар?
Арганізатарам выступае Нацыянальны студэнцкі саюз (ЗБС). Мерапрыемства адбудзецца ў межах Тыдня студэнцтва.
Што я атрымаю?
Вы атрымаеце ўнікальны вопыт і шмат новых знаёмстваў, апроч гэтага найбольш актыўныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць цікавыя бонусы!
Ці будзе цікава?
Гарантыя 100%! Гэта не будзе класічны лекцыйны або семінарскі занятак. будзе шмат вашай асабістай і каманднай працы.
Хочаце прыняць удзел? Рэгіструйцеся!
Бонусы!
Самыя актыўныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць магчмасць паўдзельнічаць у замежным адукацыйным візіце ва Ўкраіну або Азербайджан.

Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць перавагу пры адборы на праграму Акадэмія студэнцкага лідарства падчас набора Вясна 2019!
Нашыя ментары
Ментар - гэта дасведчанны чалавек, які будзе кансультаваць працоўныя каманды і дапамагаць распрацаваць сваю прапанову да універсітэта будучыні!
Даша Бараноўская
Вучылася ў БДУ, спецыялістка па рэкламе і піяру,
працуе ў ІТ-сферы. Чалец Рады ЗБС
У пошуках працы пасля ўнівера я прайшла 16 сумоўяў. У розных кампаніях мяне прасілі назваць апошнія рэкламныя трэнды Instagram ці апісаць працэс наладжвання платнай рэкламы ў сацсетках. Мне не было чаго сказаць, таму што мяне не навучылі гэтаму ва ўніверсітэце на профільнай спецыяльнасці.
Яўген Міхасюк
Вучыўся ў БДУ, інтэрнэт-маркетолаг,
фрылансер. Чалец Рады ЗБС
Хакатон - гэта цудоўны фармат для новых кантактаў, вопыту і асабістага росту.

Калі я пачаў шукаць сваё першае працоўнае месца, мне дапамог толькі мой практычны вопыт і жыццёвыя дасягненні. Ніхто не спытаў у мяне пра дыплом або колькасць напісаных КСРаў падчас навучання. Зараз важна толькі тое, чаго ты дасягнуў падчас студэнцкіх часоў.
Партнёры
Каманда
Ідэя і канцэпцыя хакатона была распрацавана і рэалізавана камандай
Нацыянальнага студэнцкага саюза (ЗБС).
Пляцоўка
Прастора для правядзення была прадастаўлена "Цэнтрам гарадскога жыцця".
Арганізацыя на месцы
Дапамога з арганізацыйнымі момантамі і распаўсюдам інфармацыі ад
Усебеларускага руха "Твая Краіна".

Хочаш паўдзельнічаць?
Зрабі ўсяго некалькі простых крокаў і клікай сяброў!
Націскаючы на кнопку, вы даеце дазвол на апрацоўку і выкарыстанне вашых персанальных дадзеных!