Хакатон
"універсітэт будучыні"
Студэнцкі хакатон у Гомелі
Што гэта такое?
Гэта 9 гадзін, калі ўсе зацікаўленыя ў паляпшэнні сваіх ўнівераў збіраюцца разам, каб пазнаёміцца, паслухаць ідэі адзін аднаго, аб'яднацца па інтарэсам і зрабіць мінімальны працоўны прадукт з дапамогай ментараў з іншых універаў. Табе не абавязкова трэба быць дасведчаным актывістам і мець канкрэтную ідэю. Усе самыя цікавыя думкі і рашэнні прыходзяць менавіта ў камандзе!


25 чалавек
Цікавая задача
6 гадзін
Добры настрой
Універсітэт - гэта месца, у першую чаргу, для студэнтаў. Ён павінен быць інавацыйным і адпавядаць сучасным трэндам. Навошта проста чакаць зменаў?
Пачні будучыню ўжо зараз!
Адказваем на ўсе твае пытанні!
Для каго?
Для актыўных студэнтаў і моладзі, якія жывуць і навучаюцца ў Берасці і Гомелі. Таксама запрашаем школьнікаў і выкладчыкаў, гэта будзе цікава для ўсіх!
Калі?
23 лютага (субота) — Гомель

З 12:00 да 21:00 вас чакае 9 гадзін цікавай працы!
Дзе?
Адрас правядзення і кантакты мы дашлем праз пошту ўсім зарэгістраваным удзельнікам
Хто арганізатар?
Арганізатарам выступае Нацыянальны студэнцкі саюз (ЗБС). Мерапрыемства адбудзецца ў межах новага набору Акадэміі студэнцкага лідарства.
Што я атрымаю?
Ты атрымаеш унікальны вопыт і шмат новых знаёмстваў, апроч гэтага найбольш актыўныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць цікавыя бонусы!
Ці будзе цікава?
Гарантыя 100%! Гэта не будзе класічны лекцыйны або семінарскі занятак. Будзе шмат вашай асабістай і каманднай працы.
Жадаеш прыняць удзел? Рэгіструйся!
Бонусы!
Усе ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць перавагу пры адборы на праграму Акадэмія студэнцкага лідарства падчас набора Вясна 2019!
Ментары
Ментары — гэта дасведчаныя актывісты, якія будуць кансультаваць працоўныя каманды і дапамагаць распрацаваць сваю прапанову да універсітэта будучыні! З імі заўжды можна будзе звязацца і пасля хакатону, так што не губляйце магчымасць завязаць унікальныя кантакты для рэалізацыі сваіх ідэй
Саша Кузьміч
Вучылася ў БДУІР і Універсітэце Вітаўта Вялікага (Каўнас), спецыялістка па кіраванні праектамі, працуе ў Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы.
Прыхільніца ЗБС
Я заўжды займалася рэалізацыяй праектаў: валанторскіх і камерцыйных, факультэцкіх і нацыянальных, навучальных і не толькі. І ўсе яны працуюць па аднолькавай логіцы, пра якую — на жаль! — ні разу не распавялі падчас вучобы.
Яўген Міхасюк
Вучыўся ў БДУ, інтэрнэт-маркетолаг,
фрылансер. Прыхільнік ЗБС
Хакатон - гэта цудоўны фармат для новых кантактаў, вопыту і асабістага росту.

Калі я пачаў шукаць сваё першае працоўнае месца, мне дапамог толькі мой практычны вопыт і жыццёвыя дасягненні. Ніхто не спытаў у мяне пра дыплом або колькасць напісаных КСРаў падчас навучання. Зараз важна толькі тое, чаго ты дасягнуў падчас студэнцкіх часоў.
Партнёры
Каманда
Ідэя і канцэпцыя хакатона была распрацавана і рэалізавана камандай
Нацыянальнага студэнцкага саюза (ЗБС).
Арганізацыя на месцы
Дапамога з арганізацыйнымі момантамі і распаўсюдам інфармацыі ад адукацыйнай праграмы "Акадэмія студэнцкага лідарства".

Хочаш паўдзельнічаць?
Зрабі ўсяго некалькі простых крокаў і клікай сяброў!
Горад
Націскаючы на кнопку, ты даеш дазвол на апрацоўку і выкарыстанне тваіх персанальных дадзеных