Дэкларацыя правоў студэнтаў

Твой подпіс можа змяніць будучыню

Дэкларацыя правоў студэнтаў была распрацавана студэнтамі для іх саміх. Падпішыся пад Дэкларацыяй, каб забяспечыць сабе правы на якасную адукацыю, добрыя ўмовы яе атрымання і асабістую бяспеку!
Маніфест
Кожны студэнт Беларусі павінен валодаць усімі правамі, якія абвешчаны ў Дэкларацыі правоў студэнтаў.
Мы, студэнты і моладзевыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь, усведамляючы ўсю важнасць выканання ў навучальных установах прынцыпаў праў чалавека, акадэмічных вольнасцяў, студэнцкага самакіравання і асноўных прынцапаў Балонскага працэсу, стварылі Дэкларацыю правоў студэнтаў. Дадзеная Дэкларацыя засноўваецца на Ўсеагульнай дэкларацыі праў чалавека і іншых міжнародных дакументах пра правы чалавека, а таксама на падставе Вялікай хартыі ўніверсітэтаў, Балонскай дэкларацыі і іншых міжнародных і беларускіх дакументах пра вышэйшую адукацыю. Правы, запісаныя ў Дэкларацыі правоў студэнтаў Беларусі, распаўсюджваюцца на навучэнцаў, якія вучацца ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, аспірантаў, магістрантаў (Далей у дэкларацыі – студэнты). Кожны студэнт павінен валодаць усімі правамі, што абвяшчаюцца дадзенай Дэкларацыяй, незалежна ад формы навучання (дзённая, вячэрняя, завочная, дыстанцыйная), асновы навучання (бюджэтная, платная, кантрактная), нацыянальнага ці сацыяльнага паходжання, маёмаснага становішча, расы, колеру скуры, гендарнай прыналежнасці, сэксуальнай арыентацыі, палітычных, ідэалагічных, рэлігійных і іншых перакананняў.

«
Падпісаць Дэкларацыю правоў студэнтаў можна праз дадзеную форму.
Запоўніце ўсе паля, націсніце кнопку, і ваш голас будзе залічаны.
It's totally free
Як толькі дэкларацыю падтрымае больш за 1000 чалавек, мы перададзім яе ў міністэрства адукацыі і пачнем працэс ініцыявання заканадаўчага замацавання Дэкларацыі правоў студэнтаў.

»
Дэкларацыю распрацавалі:
Подпіс за Дэкларацыю!
Запоўніце дадзеную форму, каб падтрымаць Дэкларацыю правоў студэнтаў сваім подпісам. Ваш подпіс вельмі важны для рэалізацыі правоў студэнтаў.
Вялікі дзякуй!
Ваш подпіс гэта першы крок да перамогі.