Задзіночанне беларускіх студэнтаў
Кніжка ў выгнанні
11 гісторый студэнцкіх актывістаў і актывістак, што былі вымушаны з'ехаць з краіны праз свой актыўны ўдзел у незалежным студэнцкім руху.
З 2020 года тысячы і тысячы студэнтаў і студэнтак пакінулі Беларусь з-за палітычнага ціску і рэпрэсій. Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) сабрала даныя пра 492 студэнцкія затрыманні, 246 палітычна матываваных адлічэнняў і 52 крымінальныя справы.

Кніжка ў выгнанні апісвае жыццё некаторых беларускіх студэнтаў і студэнтак, якія былі вымушаны пакінуць радзіму, таму што не былі згодныя з палітыкай улады.
Як з'явілася «Кніжка»
Лізавета Даўгулевіч
аўтарка «Кніжкі ў выгнанні»

«Я пачала ствараць «Кніжку ў выгнанні» ў сакавіку 2022 года. Гэта была мая ўніверсітэцкая семестравая праца: я сказала свайму выкладчыку, што хацела б прысвяціць час стварэнню фізічнай падзякі ўсім актывістам і актывісткам ЗБС, якія былі вымушаны з'ехаць з Беларусі за тое, што прагнулі свабоды і справядлівасці.
Паходы ў музеі і на выставы заўсёды натхнялі мяне, і ў выпадку з «Кніжкай» гэта не стала выключэннем. Пасля вяртання дамоў з Венецыянскага Біеннале ў мяне сфармавалася шмат крэатыўных думак, як пераасэнсаваць беларускае студэнцтва ў кантэксце творчасці.

Перш за ўсё, я сабрала гісторыі актывістаў_к, перачытала іх і задумалася: як зрабіць аповеды унікальнымі, адлюстраваць асабістасць абліччаў. Такім чынам, на кожнай старонцы можна ўбачыць розныя стылі малюнкаў і пісання: недзе аповед ідзе ад першай асобы, недзе — ад трэцяй.
Пасля прэзентацыі «Кніжкі ў выгнанні» у Празе на мерапрыемстве ESU да мяне падыходзілі прадстаўнікі еўрапейскіх студэнцкіх саюзаў і казалі, што ледзь не плакалі ад гісторый пра тое, як нашыя актывісткі сумуюць па маміных блінцах. Для нас, беларусаў і беларусак, гэта ўжо нібы норма — сумаваць па нечаму дамашняму, але для іншаземцаў гэта незвычайныя эмоцыі».
Прымеркаваныя да Міжнароднага дня студэнтаў_к, прэзентацыі «Кніжкі» гэтаксама прайшлі ў Вільні, Познані і Осла. Наведвальнікі_цы разам з запрошанымі гасцямі — студэнцкімі актывістамі і актывісткамі, выкладнікамі і выкладніцамі, героямі і гераінямі «Кніжкі» — гутарылі пра сучаснасць і будучыню беларускага студэнцтва, выклікі і магчымасці за мяжой, дапамогу і падтрымку рэпрэсаванай акадэміі.
Прэзентацыі «Кніжкі»
Як атрымаць асобнік «Кніжкі ў выгнанні»?
  • Зрабіце данат на карысць стыпендыі Смоліча
    Сабраныя з ахвяраванняў грошы пойдуць на выплату стыпендый пацярпелым ад дзейнасці рэжыма Лукашэнкі студэнцкім актывістам і актывісткам.
    01
  • Скантактуйцеся з намі ў любой з нашых сацсетак
    Дашліце нам падцверджанне даканання ахвяравання і паведаміце аб сваім намеры атрымаць кніжку на любой з моў на выбар: беларускай, ангельскай ці чэшскай.

    *колькасць кніжак абмежавана
    02
  • Атрымайце кніжку
    Пасля амаўлення дэталяў замовы мы як мага хутчэй дашлем вам кніжку.
    03
Паглядзець анлайн выданне кнігі можна па спасылцы.