Раўнапраўе і адзінства
Задзіночанне — гэта кааліцыя роўных у правах універсітэцкіх аб’яднанняў, якія прадстаўлены роўнай колькасцю дэлегатаў у Нацыянальнай Студэнцкай Радзе (НСР).

Каго мы аб'ядноўваем?
БДМУ
БДПУ
БДТУ
БДУІР
МДЛУ
БрДТУ
БДЭУ
БДУ
БДАМу
На дадзены момант у наш склад уваходзіць 9 студэнцкіх аб'яднанняў
Структура ўзаемадзення:
Структурную аснову складаюць Студэнцкія Аб’яднанні (СА) — стачкамы, ініцыятыўныя групы і іншыя аб’яднанні ўніверсітэтаў, што паўсталі на хвалі пратэсту для кансалідацыі студэнцтва ўніверсітэта вакол агульных, лакальных і нацыянальных праблем.
Кожнае студэнцкае аб’яднанне дэлегуе аднаго прадстаўніка ў Нацыянальную Студэнцкую Раду (НСР) — калегіяльна-прадстаўнічы орган Задзіночання.
Задзіночанне рэпрэзентуе кансалідаваныя інтарэсы ўсіх універсітэтаў-удзельнікаў у камунікацыі з іншымі арганізацыямі, дзяржавай, міжнароднымі партнёрамі, а таксама прадстаўляе агульную пазіцыю студэнцтва гэтых універсітэтаў.
Мы імкнёмся з'яднаць усё студэнцтва Беларусі, якое жадае змены, якіх цяпер немагчыма ўнікнуць. У новай дэмакратычнай Беларусі мы будзем будаваць сапраўднае студэнцкае самакіраванне, падмурак якога мы пачынаем будаваць ужо цяпер, хай нават у змушаных абставінах.