Прыйшоў час адрадзіць студэнцкі нацыянальны саюз!
На пачатку сваёй дзейнасці ў 90-х ЗБС налічвала каля 1200 чальцоў, каля 300 з іх былі з Гародні. Пазбаўленне рэгістрацыі ў 2001 годзе і шэраг іншых прычынаў прывялі да паступовага заняпаду арганізацыі. Але тым не менш, 5 траўня 2016 года адбылася прэзентацыя адноўленага "Задзіночання беларускіх студэнтаў" — аб'яднання, што мае мэту стаць агульнанацыянальным.

Адна з нашах задач — не толькі дасягнуць той колькасці чальцоў, якую мела старае ЗБС, але і стаць дзейснай платформай для аб'яднання ўсяго беларускага студэнцтва і моладзі не толькі на паперы і словах, але і на справе.
Чаму мы хочам бачыць вялікую колькасць прыхільнікаў ЗБС? Як бы гэта банальна не гучала, але змагацца за свае правы, адстойваць свае інтарэсы, будаваць краіну з дэмакратычнымі каштоўнасцямі і развітай грамадзянскай супольнасцю можна толькі разам.

Што мы прапануем?
- Членства ў старэйшым студэнцкім аб'яднанні Беларусі - значным не толькі для кожнага чальца, але і для найноўшай гісторыі нашай краіны.
- Магчымасці для раскрыцця сваіх здольнасцей і талентаў праз рэалізацыю значных для студэнтаў і для краіны праектаў. Кожны чалец ЗБС можа далучыцца да праектаў, якія ўжо існуюць, або пачаць свой.
- Папулярызацыю беларускай мовы і культуры. ЗБС лічыць беларускую мову і культуру неад'емным чыннікам незалежнай і дэмакратычнай беларускай дзяржавы.
- Знаёмствы з цікавымі людзьмі, магчымасці для самаадукацыі, шмат новых сяброў. ЗБС - месца, дзе кожны знойдзе тое, што яму патрэбна для развіцця.
- А таксама шмат-шмат іншага! Сачыце за абнаўленнямі!

Хочаш стаць прыхільнікам ЗБС? — Запаўняй форму на сайце!
Хочаш прывесці сяброў у ЗБС? — Скідвай ім спасылку на сайт і мы абяцаем табе падарункі за кожнага сябра!