Студэнцкая абсерваторыя
"Студэнцкая абсерваторыя" - гэта ініцыятыва Грамадскага Балонскага камітэту і Задзіночання Беларускіх Студэнтаў па экспертнай ацэнцы студэнтамі і студэнткамі працэсу рэфармавання вышэйшай адукацыі. Мэта Абсерваторыі: стварэнне цэласнай карціны пра вышэйшую адукацыю ў Беларусі вачамі студэнцкай супольнасці, а таксама адвакацыя інтарэсаў студэнцтва.
Навіны
Праекты Абсерваторыі
Людзі
Зараз у Абсерваторыі знаходзяцца 5 чалавек, усе яны працуюць над сваімі даследваннямі і адначасова навучаюцца: працуюць з дакументамі Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, знаёмяцца са справаздачамі па імплементацыі Стратэгічнага і рабочых планаў, абмяркоўваюць апошнія навіны ў адукацыі і перспектывы Беларусі.

Тэмамі першых даследванняў сталі кошты на адукацыю, студэнцкае самакіраванне і імплементацыя ў Беларусі крэдытна-трансфернай сістэмы ацэнкі навучання. На дадзеным этапе чальцы і чаліні Абсерваторыі робяць свае даследванні самастойна, але ў бліжэйшы час плануецца стварэнне валанцёрскага пула для збора інфармацыі пра рэалізацыю правоў і інтарэсаў студэнцтва ў канкрэтных ВНУ.
+375 29 180 66 49
zbsstydent@gmail.com