Навіны: Вынікі анлайн-маніторынгу ЗБС
Першыя публічныя дадзеныя па праекту "10 тэзісаў" студэнтаў
Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) з'яўляецца ініцыятарам кампаніі па выпрацоўкі наібольш актуальных праблемаў студэнцтва на 2016 год, назву праект мае "10 тэзісаў студэнтаў". У межах дадзенай кампаніі былі арганізаваны круглыя сталы студэнцкіх і грамадскіх арганізацыяў і круглы стол студэнтаў. Таксама мы арганізавалі вялікую анлайн-анкету, ў якой апыталі студэнтаў па шэрагу наібольш актуальных праблемаў. Анкета атрымалася вялікая.
Сёння мы вырашылі апублікаваць дадзеныя, якія былі атрыманы праз дадзеную анкету. А таксама хочам выказаць падзяку за дапамогу ў распаўсюдзе анкеты сярод студэнтащ нашым партнёрам: ЦРСІ, СтудРада, БАСС.

Усяго было апрошана 222 чалавека з самых розных Універсітэтаў Беларусі. Больш дадзеных па спасылке на гугл дакумант.