БЕЛАРУСКАЕ СТУДЭНЦТВА
Запушчаны беларускі аналаг ISIC!
У сувязі з адсутнасцю у Беларусі студэнцкіх ільгот і сацыяльных паблажак студэнты самі вырашылі зрабіць сістэму, якая дапаможа студэнтам сэканоміць сотні рублёў, а таксама атрымаць фінансаванне незалежным студэнцкім ініцыятывам і рухам
Больш за 30 партнёраў
Symbal.by, "Вегетус", "Эрацікон" і шмат кавярняў, шавермаў, крамаў адзення і іншых партнёраў ужо даюць скідкі ад 5 да 50%
Дапамога незалежным студэнцкім праектам
UNI - не проста магчымасць эканоміць: амаль 50% заробеных з праекту грошаў будуць ісці на развіццё студэнцкага грамадскага сектару, фінансаванне лакальных студэнцкіх ініціятываў і праектаў.
1,99 р.
Менавіта па такому кошту можна набыць картку ўжо зараз. Але, гэта датычыцца толькі першых 500 картак, а гэта значыць, што трэба паспяшацца :)
Спасылка на афіцыйны сайт праекту, дзе вы можаце ўбачыць поўны спіс партнёраў і зніжак, а таксама замовіць картку дадзена ніжэй
comments powered by HyperComments