Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча выдаецца студэнтам беларускіх вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў за выбітную грамадскую, культурную і сацыяльную дзейнасць у галіне развіцця грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь.
ПРА СТЫПЕНДЫЮ
Нашая мэта - матэрыяльна і маральна падтрымаць найбольш актыўных студэнтаў Беларусі!
Аркадзь Смоліч – выбітны беларускі грамадска-палітычны дзеяч, асветнік і навуковец, адзін з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі (1918 года), Народны сакратар асветы БНР, пачынальнік Таварыства беларускай школы. Прафесар і загадчык кафедры геаграфіі БДУ, член Прэзідыума Беларускай Акадэміі Навук.
ХТО МОЖА ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ НА СТЫПЕНДЫЮ
Кіраўнікі альбо каардынатары/адміністратары грамадскіх ці сацыяльных ініцыятываў/праектаў, якія рэалізоўваюцца ў Беларусі ці для Беларусі.
Ваш праект або ініцыятыва ўсё яшчэ ў стадыі рэалізацыі і яна з'яўляецца актыўнай.
Вы дзейсны навучэнец ВНУ ці ССНУ ў Беларусі. У 2018 годзе вы ўсё яшчэ будзеце студэнтам (распачнеце новы навучальны год восенню 2018 года).
Больш падрабязную інфармацыю чытайце на сайце Стыпендыі!
Стыпендыя выдаецца на адзін каляндарны год, па 100 BYN штомесяц.
Стыпендыяльны фонд на 2018 год - 1200 BYN!
Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча з'яўляецца Першай грамадскай стыпендыяй у Беларусі.
Стыпендыяльны фонд збіраецца шляхам добраахвотных ахвяраванняў, а яе штомесячная выплата з'яўляецца вышэйшай за дзяржаўныя ўніверсітэцкія стыпендыі.
comments powered by HyperComments