Скандальны інтэрнэт-троль Андрэй Лазуткін працуе ў прэс-службе Міністэрства Адукацыі. Хто ён такі?


27 кастрычніка стала вядома, што Ігар Карпенка ўладкаваў у Мінадукацыі свайго калегу па «камуністычнай» партыі Андрэя Лазуткіна. Ён з'яўляецца аўтарам адыёзнага блогу, шматлікіх артыкулаў на сайце партыі, а таксама некалькіх скандальных «кніг».

«Лазуткін працуе ў інфармацыйна-аналітычным цэнтры ў інфармацыйным аддзеле: на сайце артыкулы размяшчае… Усё, што трэба — выконвае. Як узялі на працу? Мы разглядаем усе рэзюмэ», — сказала прэс-сакратарка Мінадукацыі Людміла Высоцкая.
«Раней я лічыў, што ў Андрэя Лазуткіна ёсць толькі дзве якасці — нягоднік і мярзотнік, але, аказваецца, іх тры — ён яшчэ і супрацоўнік Міністэрства адукацыі. Як гаворыцца, скажы мне, хто твой «Лазуткін» і я скажу, хто ты»
Яўгеній Лівянт
рэпетытар, публічны адказ якому высвятліў месца працы Лазуткіна
Што мы пра яго ведаем: Лазуткін скончыў юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «юрыст-палітолаг». Пасля вучобы быў нацэлены ўладкавацца ў інфармацыйна-аналітычным упраўленні Палаты прадстаўнікоў, але там не склалася. Лазуткін пайшоў працаваць да тагачаснага кіраўніка Камуністычнай партыі (а цяпер міністра адукацыі) Ігара Карпенка, уладкаваўся адказным сакратаром газеты «Коммунист Белоруссии».

Паралельна публікаваўся на дзерманаўскім «Імхаклабе» выкрывальныя калонкі пра беларускіх палітыкаў і незалежныя СМІ, у тым ліку Tut.by, «Нашу Ніву» і іншыя рэсурсы. Таксама Лазуткін праходзіў стажыроўку на міжнародным расійскім тэлеканале «Раша Тудэй».

Як паведамляе «Наша Ніва», інсайды сцярджаюць, што на працаўладкаванне Лазуткіна была прамая воля міністра адукацыі Ігара Карпенка, які нібыта паставіў яму ўмову — пісаць на дзерманаўскі «Імхаклаб» матэрыялы пра адукацыю.

у сваіх артыкулаў Лазуткін быццам спрабуе абурыць і абразіць усіх, каго толькі магчыма. Напрыклад, адной з нядаўніх тэм яго блогу стала адбельванне сталінскіх рэпрэсій, спроба сцьвердзіць тое, што ў Курапатах няма ахвяраў камуністаў, а расстрэлы наогул выконвалі «СС'аўцы»:
Ён — аўтар скандальнай аповесці «Палігон». У яе аснове альтэрнатыўная гісторыя пра існаванне камісарыята «Остланд» узору 1959 года пасля германскай перамогі пад Сталінградам. Інтэлігенцыю абурыла, што адмоўным персанажам «Палігона» у вусны ўкладзеная беларуская мова.

Акрамя таго, спадар Лазуткін не абыйшоў бокам і нашае ЗБС. на сайце так званай «камуністычнай» партыі ён пісаў наступнае:

«ЗБС» – «Згуртаванне беларускіх студэнтаў». Работает организация очень активно, последняя новость на ее сайте датирована 2015 годом. Там же, кстати, можно узнать, что «арганізацыя заявіла аб сваім адраджэнні, аб'яднаўшы сілы з актывістамі руху супраць платных пераздач у БДУ, якія праводзілі рэзанансны ў грамадстве марш студэнтаў у снежні 2015 года».

Кто не помнит – это был круговой обход главного корпуса БГУ двумя десятками таких же успешных ребят, типа Кристиана, которых даже оппозиционный tut.by едко назвал «маршем двоечников».

P.S. Не ведаем, адкуль у «камуніста» Лазуткіна такое негатыўнае стаўленне да нашых памкненняў спыніць адкрытую і нічым не апраўданую чарговую камерцыялізацыю адукацыі, але на наш погляд справа ў тым, што дадзены персанаж з'яўляецца нічым большым, чым простым марыянеткавым тролем.
Чытайце таксама
Отчёт о мониторинге нарушений в ходе распределения-2017, подготовленный совместной работой ЗБС, Братства Организаторов Студенческого Самоуправления (БОСС) и правозащитного центра "Вясна".
Чытаць тут