Велакінаноч 29.06 у Раўбічах
29 чэрвеня а 22.00 мы стартуем ад Плошчы Я. Коласа і паедзем у Раўбічы, каб ва ўтульнай лясной атмасферы глядзець да самага ранку натхняльнае кіно. Бярыце сяброў і прыганяйце!
Расклад
21.30
Пачатак збору ўдзельнікаў (пл. Я.Коласа)
22.00
Старт пакатушкі (ад пл. Я.Коласа)
00.20
Пачатак кінапрагляду (канец веладарожкі ў Раўбічах)
05.00
Канец кінапрагляду і сустрэча світанку
З 5.00
Вольны час (можна заставацца)
Умовы
Дата
29-30 чэрвеня
Кошт
Бясплатна (free donation)
Месца
Раубічы, 20 км ад Мінску
!Правілы руху для раварыстаў!
1
Ліхтарыкі ў цёмны час павінны быць спераду і ззаду. Калі ласка, патурбуйцеся пра гэта загадзя. Велапракаты прапануюць іх па 1-2 руб за суткі.
2
Едзем толькі па веладарожках, тратуарах і збочваем, калі ні таго, ні другога няма.
3
Наш рух не павінен перашкаджаць выпадковым пешаходам, таму будзьце ўважлівыя.
4
Старайцеся аб'ядновацца ў пары, каб не расцягвацца на ўсю шырыню дарожкі.
5
Калі вы бачыце, што перад вамі нехта ўпаў ці яшчэ нешта адбылося, хутка падніміце руку ўверх - гэта знак астатнім удзельнікам, якія едуць ззаду вас, што трэба спыніцца і трохі перачакаць.
6
Калі вы заўважылі вялікі прадмает на дарозе злева ці справа, выцягніце руку ў гэты бок уніз - гэта знак для астатніх, што ёсць нейкая перашкода і трэба яе прыбраць ці аб'ехаць.
7
Прыязджайце ў цвярозым стане.
8
Слухайцеся арганізатараў, суправаджаючых калону.
9
Старайцеся ехаць павольна, каб нават невопытныя ўдзельінікі адчувалі сябе камфортна.
10
Дапамагайце адзін аднаму - праверана, што гэта потым пакідае вельмі прыемныя ўспаміны!
Зарэгістравацца на мерпрыемства можна тут
Па любых пытаннях звяртайцеся:
На пошту: zbsstydent@gmail.com
У асабоўку ў сац сетках:
Асабісты дзякуй за патрымку Мінскаму веласіпеднаму таварыству МГА "Салянка"
comments powered by HyperComments
Дзякуй што вы з намі