Як Мінскі палітэхнічны каледж дамалёўвае адпрацоўкі і здае студэнтаў міліцыі
Да нас звярнуліся студэнты Мінскага палітэхнічнага каледжу Мікалай Логвінаў і Мікіта Краснакуцкі з расповедам пра тое, што ў іх пачаліся цяжкасці з вучобай з-за іх палітычнай дзейнасці ў "Моладзь БНФ".
Гісторыя хлопцаў пачалася з 10 сакавіка, калі яны каля будынку каледжу раздавалі стужкі з беларускім арнаментам і запрашалі людей на Дзень Волі. Заяву ў міліцыю на хлопцаў напісаў сам дырэктар калледжу з просьбай паўплываць на моладзь.

Самы просты спосаб адлічыць "непажаданага" студэнта альбо надавіць на яго - пропускі і непаспяховасць.

Напрыканцы сакавіка ў Мікалая Логвінава было адпрацовак за пропускі на 100 рублёў (каля 8-10 практычных і лабараторных прац). Ён пачаў адпрацоўваць. З красавіка па чэрвень у Логвінава была практыка і, вярнуўшыся ў каледж пасля яе, убачыў "цэннік" за пропускі ў 400 рублёў. Студэнту нахабна "дамалявалі" 300 рублёў. Акрамя гэтага Мікалаю за тыдзень да канца практыкі пэведамі_ла ад_на з выкладчы_ц, што ўсім выкладчыкам было загадана Мікалая як толькі магчыма не дапусціць да экзаменаў аб заваліць. Гэта каб можна было спакойна выключыць з каледжу за акадэмічную запазычанасць і прагулы.
Арыгінал "заявы"
Мікіта Краснакуцкі кажа, што на яго пачаўся ціск яшчэ ў 2015, калі ён "Вконтакте" запрасіў студэнтаў каледжу на Дзень Волі. Яму далі вымову і пазбавілі прэміі за поспехі ў навучанні і грамадскай дзейнасці. Вельмі іранічна. Пасля суда 27 сакавіка 2017 Мікіта адсядзеў 10 сутак. У каледжы яго нават дапусцілі да практыкі, але шмат разоў выклікалі да дырэктара на выхаваўчыя размовы. Мікіта распавядае, што дырэктар лічыць дзейнасць хлопцаў праплачанай і пагражае цяжкасцямі. Яшчэ аднаго хлопца з Моладзі БНФ, грамадзяніна Расеі, спрабуюць адлічыць з каледжу. Аднак зараз у цэнтры ўвагі і пад пагрозай адлічэння Логвінаў і Краснакуцкі.

Пасля той самай заявы дырэктара ў міліцыю былі такія падзеі:

"У панядзелак, калі мы прыйшлі ў калледж, нам ніхто з супрацоўнікаў не гаварыў. Быў звычайны дзень. У аўторак да мяне на занятках прыйшла старшыня прафсаюза і папрасіла прайсці з ею. Калі я пачаў уставаць, яна сказала, каб я ўзяў свае рэчы. Як толькі я выйшаў з кабінета, я дастаў тэлефон, каб уключыць дыктафон, але яна загадала мне выключыць тэлефон увогуле. Завяла ў іншы кабінет, дзе ўжо сядзеў Краснакуцкі разам з двума КДБ-шнікамі без формы і пасведчанняў. Як толькі я ўвайшоў, намесніца дырэктара па выхаваўчай працы сказала КДБ, каб яны забіралі нас"
- распавядае Логвінаў.


Мікіта Краснакуцкі
Калледж не толькі парушаў правы студэнтаў, але і садзейнічаў іх арышту і прыцягненню да адказнасці. Каледж дапамагаў КДБ, але гэта цалкам звычайна. За раздачу стужкі хлопцы атрымалі па 5 базавых (23.34 КоАП).

Куратарка групы, дзе вучыцца Мікалай Логвінаў, Валянціна Яцкевіч: "Ён хлопец вельмі здольны і мае поспехі ў адукацыі, не двоешнік". Зараз яго ўжо не дапускаюць да аднаго з экзаменаў нібыта за запазычанасць. А намесніца дырэктара па выхаваўчай працы ўвогуле Мікалаю сказала: "Наш статут - вышэй за канстытуцыю!".

Ад_на з аднагрупні_ц нам кажа: "Могу с уверенностью сказать, что по учёбе у него всегда были хорошие оценки. Очень редко пропускал пары без уважительной причины." Студэнт_ка гаворыць, што Мікалая зараз дакладна спрабуюць адлічыць за палітыку, і пра гэта ведае амаль увесь каледж. Менавіта пасля абароны Курапат у Логвінава пачаліся праблемы з вучобай.

Мінскі палітэхнічны каледж пры БНТУ - сапраўдная адукацыйная ўстанова краіны ў Балонскім працэсе. Але хлопцы нам распавядаюць яшчэ адну цікавостку: у калледжы нікому з платнікаў адмыслова не ставяць высокія адзнакі, каб не рабіць зніжку.


Чытайце таксама
Як на самой справе "ідзе" Балонскі працэс у Беларусі?
5 праблем сучаснай сістэмы адукацыі беларусі:
Чытаць тут
Падзяліцеся нашым матэрыялам у сац. сетках :)