Ці патрэбны "абыходны ліст"?



Калі вы вучыцеся ў беларускіх ВНУ, то сто адсоткаў чулі пра абыходны ліст і што яго абавязкова трэба запоўніць, каб атрымаць дыплом. Але так лі гэта на самой справе? Разбіраемся разам.
Абыходны ліст — гэты дакумант дазваляе сыстэматызаваць звесткі аб нейкіх запазычанасцях у студэнтаў. На абыходным лісце студэнт(ка) павінен(на) сам(а) рабіць адзнакі ў розных кабінетах ВНУ, а таксама ў БРСМ. І студэнты сутыкаюцца з перашкодамі менавіта ў гэтай арганізацыі. Там могуць не паставіць подпіс з-за неаплачаных унёскаў у БРСМ, напрыклад.

Юрыдычны бок

Згодна з артыкулам 4.5 статута БРСМ, член БРСМ абавязаны аплачваць членскія ўнёскі. Але, згодна з артыкулам 4.6, калі вы не аплочваеце ўнёскі, то вас выключаюць.
Такім чынам не падпісваць абыходны ліст з-за неаплачаных узноскаў — парушэнне іх жа статута.
У ліпені 2017 года прыхільнік ЗБС Крысціян Шынкевіч, даслаў запыт у Міністэрства адукацыі і атрымаў адказ. Пішуць, што абыходны ліст не прадугледжаны заканадаўствам і не можа перашкаджаць дыплом у ВНУ. Сапраўды, ні ў Кодэксе аб адукацыі, ні ў Працоўным кодэксе няма ніякіх узгодваннаяў пра абыходны ліст або пра нешта падобнае. Таксама ў кодэксе аб адукацыі РБ ёсць артыкул 101, які сцвярджае, што адзіная падстава для атрымання дакуманта аб адукацыі (дыплому) з'яўляецца рашэнне экзаменацыйнай каміссіі (то бок, толькі паспяховая здача дзяржаўных экзаменаў). Ні пра якія іншыя дакуманты і лісты гаворкі не ідзе. А калі студэнт(ка) адлічваецца датэрмінова, то дастаткова толькі загада аб адлічэнні, каб атрымаць свой атэстат і даведку аб адукацыі.

Атрымліваецца, што абыходны ліст наўпрост супярэчыць законадаўству і не можа перашкаджаць атрыманню дакумантаў з ВНУ.
Чытайце таксама
Чытаць тут
comments powered by HyperComments