ВЫНІКІ ПЕРШАЙ КАМПАНІІ: ЗАТРЫМАНЫЯ
Хваля затрыманняў, якая прайшла па ўсёй Беларусі,
кранула і нашых актывістаў.
Чытайце падрабязнасці ў нашым артыкулу.
Пачнем з дрэннага, каб потым да яго не звяртацца. На гэтых выходных была вялікая колькасць затрыманняў, і яны не прайшлі міма нашага блоку. Ужо прайшлі ўсе суды, і зараз мы ведаем шмат інфармацыі пра нашых затрыманых сяброў.

Яўген Міхасюк

Быў затрыманы 23 сакавіка, калі ішоў у бок метро пл. Перамогі. Паводле сведкі (амапаўца) лаяўся матам, махаў рукамі, на заўвагі не рэагаваў, пры затрыманні супраціўляўся. Суддзя прызнаў Яўгена вінаватым па артыкулах 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне патрабаванням міліцыі) у выніку Яўген атрымаў 5 сутак арышту. Сёння выйшаў на волю.

Глеб Вайкуль

Зранку 25 сакавіка была спроба затрымаць Глеба ў адной з кавярняў, але яму атрымалася збегчы. Пазней быў затрыманы людзьмі ў цывільным. Таксама абвінавачваўся па артыкулах 17.1 і 23.4. Паводле рашэння суддзі адбывае пакаранне ў выглядзе арышту цягам 12 сутак. Выйдзе на волю 6-га красавіка.

Максім Кавалёў

Удзень 25-га сакавіка шукаў сяброў у цэнтры Мінску. Да яго і яшчэ аднаго нашага актывіста пад'ехаў сіні мікрааўтобус. З яго выйшлі міліцыянеры ў цывільнымі, і, паказаўшы пасведчанне, што бывае вельмі рэдка, затрымалі Максіма. Больш падрабязнасцей пра затрыманне тут: vk.cc/6r4KfG. Максіма судзілі ўжо ў панядзелак. Прысуд: 30 базавых велічынь, што скаладае 690 BYN.

Крысціян Шынкевіч

Крысціян быў затрыманы за гэтыя выходныя двойчы. Першы раз у складзе праваабарончага цэнтру "Вясна", які супрацоўнікі АМАПу заблакавалі і затрымалі ўсіх супрацоўнікаў і валанцёраў "Вясны". Але пасля трох гадзін быў адпушчаны. Другі раз быў затрыманы ў нядзелю ў метро. Суд адбыўся ў панядзелак. Суддзя абавязаў Крысціяна выплаціць 20 базавых велічынь, ці 460 BYN.
І калі вы дачыталі дагэтуль, здаецца вам неабыякавыя лёсы нашых актывістаў, а калі так, тады вы можаце ім моцна дапамагчы ў выплаце штрафаў і грошаў за ўтрыманне ў ЦІПе. Калі ласка, пішыце сюды, сюды, або сюды: vk.cc/6r4IJ6
Надыйшоў час быць пачутымі!