Як правільна
мітынгаваць
У гэтым годзе рэзка ўзросла колькасць людзей, якія удзельнічаюць у мітынгах. Але мала хто ведае, як мітынгаваць правільна. Аб гэтам чытайце
ў нашай інструкцыі.
Праваабаронца Наста Лойка: «Што б вы ні рабілі, гэта усё роўна можа не дапамагчы»
З гэтай цытатай у галаве вы павінны чытаць дадзены артыкул, мае маленькія аматары "экстрэмізму". Як законна пратэставаць?

ВЫ ВЫРАШЫЛІ ІСЦІ НА АКЦЫЮ ПРАТЭСТА

Congratulations! Памятайце, што ваш твар павінны быць адкрыты: не закрывайце яго шалікам, павязкай (нават медыцынскай), маскай. Апранайцеся згодна з надвор'ем. Вазьміце пашпарт! Праінфармуйце людзей, якім вы давяраеце, куды вы ідзеце. Тэлефон павінен быць заражаны, каб у экстраных выпадках вы маглі звярнуцца па дапамогу. Падумайце, каму вы будзеце тэлефанаваць у выпадку затрымання. Высветліце маршрут акцыі, каб не стаць ахвярай правакацыі. Запішыце альбо вывучыце напамяць нумары адвакатаў (Беларускі Хельсінскі камітэт, Праабарончы цэнтр «Вясна»).

Вы ўжо на акцыі

Узровень актыўнасці вашага ўдзелу вызначаеце вы самі. Аднак настойліва раім не выкрыкваць лозунгі, накіраваныя на дыскрымінацыю/звяржэнне канстытуцыйнага строю/нянавісць да якой-небудзь сацыяльнай групы. Рухайцеся разам з натоўпам, вы павінны быць заўважныя для людзей, каб яны маглі заўсёды вас убачыць і дапамагчы. Не адставайце, каб пазбегнуць прывентыўнаг азатрымання. Слухайце, што гавораць арганізатары, і намагайцеся прытрымлівацца іх інструкцый.
Што б вы ні рабілі,
гэта усё роўна можа не дапамагчы

Да вас падышлі "сотрудники"

KeepCalm! Яшчэ нічога не здарылася! Супрацоўнік абавязаны назвацца і паказаць вам сваё пасведчанне (альбо на ім павінны быць бэйдж). Калі супрацоўнік гэтага не зрабіў, то папрасіце яго гэта зрабіць. Ён мае права папрасіць вас паказаць вашыя дакуманты, і вы абавязаны іх паказаць. Вас просяць кудысьці прайсці? Вы маеце поўнае права ведаць, па якой прычыне вас затрымліваюць і куды просяць прайсці. А затрымаць вас могуць, толькі калі вы падазроны ў адміністратыўным правапарушэнні, альбо ў угалоўным злачынстве. Аднак не трэба праяўляць агрэсію. Супрацоўнік – таксама чалавек, які выконвае свае абавязкі. Паводзьце сябе супакойна: вы нічога не парушылі.

Вас затрымліваюць

Як пісалася вышэй, вы маеце поўнае права ў гэты ж момант атрымаць тлумачэнне наконт прычын вашага затрымання. Калі вас утрымліваюць сілай, чапаюць пад рукі, У НІЯКІМ ВЫПАДКУ не адказвайце сілай або нецэнзурнай лексікай, інакш рызыкуеце атрымаць букет артыкулаў. Аднак і атрымоўваць задавальненне таксама не рэкамендуем. КРЫЧЫЦЕ! Клічце па дапамогу! «Караул, задерживают, помогите!! Бьют!!» Намагайцеся прыцягнуць увагу ўдзельнікаў акцыі, нярэдка натоўп «адбіваў» затрыманых.

Вы ў аддзяленні

Яшчэ больш Keep Calm. Хутчэй за ўсё, менавіта тут на вас складуць адміністратыўны пратакол аб затрыманні. Уважліва прачытайце яго, пісьмова ўнесці свае заўвагі. Калі вы адмовіцеся яго падпісваць, то карысці не будзе, але калі ён будзе складзены памылкова, то вы можаце пісьмова ўнесці свае заўвагі, якія будуць разглядацца судом. Збіраюцца абшукаць вас або вашыя рэчы? Супрацоўнікі могуць гэта зрабіць толькі ў прысутнасці 2-х панятых. Панятыя не могуць быць супрацоўнікамі міліцыі. Толькі калі панятыя будуць на месцы і толькі пры вас супрацоўнік можа пачаць дагляд вас і вашых рэчаў. Калі вам паспрабуюць дапісаць штосьці, чаго не было сярод вашых рэчаў, вы маеце права напісаць аб гэтым у пратаколе вобшука. Вы маеце права не сведчыць супраць сябе, сваіх родных, увогуле адмовіцца ад дачы сведчанняў. Таксама маеце права на званок бацькам, родным, адвакату.
Залатое правіла! Калі вы чагосьці не ведаеце або не ўпэўнены ў гэтым, лепш сказаць «Не ведаю», а яшчэ лепш маўчаць. Кожнае слова можа быць выкарыстана супраць вас.
Правёў інструктаж Максім Кавалёў