Гукі метро. Слухай сваё - цікавы праект прыхільніка ЗБС
Глеба Вайкуля
Прыхільнік ЗБС Глеб Вайкуль разам з Дар'яй Бараноўскай запускаюць свой праект "Гукі метро. Слухай сваё" і ўжо з 1-га чэрвеня ў мінскім метро можна будзе пачуць беларускую класіку.
З першага чэрвеня ў Мінску запускаецца праект «Гукі метро. Слухай сваё» - у метро можна будзе пачуць класічныя беларускія музычныя творы. «Пілотнай» кампазіцыяй стане паланэз «Паўночная зорка» Напалеона Орды.
Прыхільнік ЗБС Глеб Вайкуль разам з Дар'яй Бараноўскай распрацавалі праэкт "Гукі метро. Слухай сваё.". Асноўная думка праэкта ў тым, каб запусціць на экранах, якія ёсць на платформах метро, відэашэраг з беларускай класікай. Актывісты жадалі зрабіць гэта і ў вагонах, але не дазволілі меры бяспекі.
Яны самастойна знайшлі грошы для гэтага і дамовіліся з Мінскім Метрапалітэнам і "БелРосРэклама". У іх планах ёсць і наземны транспарт.
Ідэя праэкта пачалася з зацікаўленнасці ў музыке Баха і суму наконт таго, што мала хто з Беларусаў можа назваць некалькі імён родных класікаў.
Рабіць праэкт ім дапамагала Беларуская Дзяржаўная Акадэмія Музыкі. З яе дапамогай у спіс вайшлі такія імёны, як Манюшка, Аладаў, Глебаў і Багатыроў.
Зараз Глеб і Дар'я працуюць над тым, каб атрымаць дазвол на ўключэнне ў спіс імён класікаў, чыя творчасць была за апошнія 50 гадой. Таксама ідзе праца над абработкай ролікаў. Пасля запуску праэкта яны плануюць апытаць мінакоў аб стаўленні да гэтага.