Прыйшоў час зрабіць гэты свет крышачку лепш. Далучайся да ЗБС - разам мы пабудуем краіну нашай мары!

Давай жа, што глядзіш?!
Не шмат часу
Вы самі вырашаеце, быць вам актывістам і штодзённа працаваць або проста назіраць за тым, як працуюць іншыя. Мы лічым, што кожны павінен рабіць тое, што хоча, і тады, калі ён гэтага хоча.
Умовы для вас
Дапамагаць ЗБС можна з любой часткі свету і ў любым месцы: дома на канапе або ва ўніверы на перапынку. Фармат абіраеце вы! Асабісты камфорт чальцоў - адна з нашых каштоўнасцей.
Самаразвіццё
Аб'яднанне дае цудоўныя магчымасці для вашага развіцця ў любым накірунку: міжнародныя сувязі, мэнэджмент, кіраванне, лідарства і шмат чаго іншага.
Як далучыцца да ЗБС?
Запоўніць анкету
Для пачатку нам патрэбна даведацца аб тым, што вы хочаце да нас далучыцца. Таму запоўніце адну з нашых анкет па далучэнні. Напрыклад, вось гэтую.
Адказаць на пытанні
Пасля таго, як вы запоўніце анкету, з вамі звяжацца наш спецыяліст і задасць вам некалькі пытанняў, што неабходныя для завяршэння рэгістрацыі. Нічога складанага.
Цудоўна, вы з намі!
Віншуем вас! Пасля вы хутка атрымаеце на пошту ліст, які пацвярджае, што вы чалец ЗБС!
Стань часткай ЗБС!
пытанне - адказ
Ніжэй вы можаце пачытаць адказы на самыя папулярныя пытанні.
Якія мне плюсы ад ЗБС?
Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў (далей ЗБС) - гэта адно з самых моцных і вядомых студэнцкіх аб'яднанняў Беларусі. Мы абаронім кожнага свайго прыхільніка ад несправядлівасцей, мы падтрымаем вас і вашыя памкненні, мы дапаможам вашай самарэалізацыі. Акрамя таго, мы гатовыя дапамагаць вам развівацца: адпраўляць вас на стажыроўкі, праграмы абмену і адукацыйныя праграмы.
А вы маеце рэгістрацыю?
Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў было пазбаўлена рэгістрацыі ў 2001 годзе і з таго часу дзейнічае неафіцыйна. Але летам 2016 года мы нарэшце атрымалі рэгістрацыю, і ўжо зараз з'яўляемся цалкам афіцыйнай арганізацыяй!

Засталіся пытанні?

Калі ласка, скарыстайцеся нашай формай для пытанняў. Яны наўпрост пойдуць нашаму спецыялісту, і вы хутка атрымаеце адказы на ўсе пытанні па далучэнні да ЗБС.
Мы гатовыя адказаць на вашыя патынні!
Але спачатку запоўніце гэтую анкету і дашліце нам свае пытанні.