Кампанія "Інтэрнаты летам!"
Хочаш жыць летам у інтэрнаце?
Кампанія «Інтэрнаты летам!» закліканая ўдасканаліць працу універсітэцкіх інтэрнатаў і замацаваць права студэнта на пражыванне ў інтэрнаце летам. Многія з нас летам працуюць, хтосьці хоча атрымаць асалоду ад культурнага жыцця - тэатраў, музеяў і кіно, а часу ў навучальным годзе на ўсё не хапае, ды і ў прынцыпе гэтыя штогадовыя пераезды мала каму з нас падабаюцца.


Мы хочам:
- Дасягнуць таго, каб кожны студэнт мог застацца ў сваім інтэрнаце летам незалежна ад прычын;
- Максімальна спрасціць гэтую магчымасць, каб ад студэнта патрабавалася толькі напісаць заяву;
- Зрабіць магчымым пражыванне студэнтаў у пакоях, у якіх яны пражывалі на працягу навучальнага года;
- Захаваць звычайную аплату за пражыванне ў інтэрнаце ў летні перыяд, пры гэтым ніякія іншыя формы аплаты ( «адпрацоўкі», уборка тэрыторыі, удзел у рамонце) не павінны выкарыстоўвацца.

Геаграфія праекта: уся Беларусь

Час рэалізацыі праекта: май-чэрвень 2016 года

Мы ведаем, што кожнага студэнта, які пражывае у інтэрнаце, хвалюе гэтае пытанне. А нам для гэтай добрай справы вельмі патрэбныя светлыя галовы і свежыя ідэі. Таму калі табе не ўсё адно, далучайся да нашай каманды! Мы чакаем менавіта цябе і менавіта сёння!