Вяртанне легенды
студэнцкага руху

"Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў" з'яўляецца старэйшай моладзевай арганізацыяй Беларусі. ЗБС - гэта першы і адзіны нацыянальны студэнцкі саюз, прадстаўнік беларускіх студэнтаў у Эўропе, аб'яднанне са шматлікімі міжнароднымі кантактамі і выбітнай гісторыяй!
Задзіночанне беларускіх студэнтаў
Наша місія - гэта аб'яднанне беларускіх студэнтаў дзеля абароны сваіх правоў і інтарэсаў, дзеля павышэння якасці вышэйшай адукацыі, гэта барацьба за акадэмічныя свабоды і прасоўванне іншых прынцыпаў Эўрапейскай сістэмы адукацыі, а таксама гэта ўздым нацыянальнай самасвядомасці праз папулярызацыю беларускай мовы і культуры.

На дадзены момант мы з'яўляемся незарэгістраваным моладзевым аб'яднаннем. У такім стане мы знаходзімся з 2001 года, калі аб'яднанне было пазбаўлена рэгістрацыі. Хутка мы атрымаем афіцыйны статус, але далучыцца да нас можна ўжо зараз!
Стань часткай адраджэння легенды!
Больш за 141 чалавекі ўжо далучыліся да адраджэння ЗБС.