Ахвяруй

Існаваць толькі дзякуючы падтрымцы грамадства - гэта заўсёды моцнае выпрабаванне для арганізацыі. Кожны рубель, які вы ахвяруеце, гэта адзнака якасці нашай працы і частка падмурка нашай незалежнасці. Мы існуем толькі дзякуючы вам і кожны дзень гатовыя даказваць, што вы падтрымліваеце нас не дарма. Адродзім жа ЗБС разам!
ЗБС - адзінае незалежнае студэнцкае аб'яднанне, якое існуе за кошт ахвяраванняў і ўнёскаў чальцоў.
Шаноўныя сябры!

Як ні дзіўна, Задзіночанне Беларускіх студэнтаў – адзінае аб'яднанне беларускіх студэнтаў, якое існуе без інвестараў, спонсараў, фундатараў і без дапамогі і ўдзелу дзяржавы, што дазваляе нам быць сапраўды незалежнымі ў сваіх поглядах і дзеяннях, то бок так, як і павінна існаваць беларускае студэнцтва. ЗБС існуе ўжо амаль 28 год і мы хочам існаваць яшчэ больш. Зараз у самым разгары адраджэнне. Але без вашай падтрымкі дзе б мы былі?

Падтрымаць Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў можна праз гэты сайт. Далучайцеся!
Далучайся!
Калі вы студэнт, то самая лепшая падтрымка - гэта далучыцца да спісу прыхільніка ЗБС і стаць разам з намі адзіным студэнцкім рухам. Падрабязней пра гэта вы можаце прачытаць у раздзеле: Далучайся!


Савет мецэнатаў

Савет мецэнатаў ЗБС, у які ўваходзяць такія выдатныя людзі, як бла - бла - бла – гэта адкрытая структура. Далучыцца да савета можна пры пачатковым унёску ў 1 000 000 рублёў.

Калі вы жадаеце далучыцца да гэтага савет ці даведацца пра яго больш, пішыце нам на адрас zbstudenty@gmail.by. З задавальненнем абмяркуем!

Як яшчэ дапамагчы?

Ніжэй вы можаце перавесці любую суму, нават ад 10 000 рублёў: дарэмна (бязвыплатна) – у падтрымку сайта – ці атрымаўшы за ахвяраванне нешта ўзамен: паштоўку, блакнот ці новы выпуск "Студэнцкай Думкі".

Імя кожнага, хто дапамог, з'явіцца на сайце ЗБС. А можа і не, калі вы хочаце застацца невядомым або невядомай.

Гэтая старонка самая галоўная, бяз яе не існавала б і сайта.

Вялікі Дзякуй! Мы вас таксама любім!

22
Колькасць мецэнатаў
10.850.000
Грошаў ахвяравана
450.000
Грошаў выдаткавана