Мы шукаем тых, хто хоча палепшыць сваё студэнцкае жыццё і ўніверкае жыццё
Заяўкі могуць падаваць студэнты 1−4 курсаў вочнай формы навучання беларускіх ВНУ з любога гораду
Што мы прапануем?
Кожны ўдзельнік АСЛ выбярэ праблему для вырашэння ў сваім ВНУ і паспрабуе вырашыць яе. А мы дадзім веды, натхненьне і дапамогу ад тых, хто ўжо здолеў гэта зрабіць
Ты незадаволены/ая якасцю адукацыі?
Прыходзь да нас, і мы разам зможам зрабіць пары цікавейшымі, а выкладчыкаў - больш уважлівымі да патрэбаў студэнтаў!
Цябе хвалюе знявага да правоў студэнта?
Прыходзь да нас, і мы разам спынім прымусовыя суботнікі!
Ты думаеш, што студэнцкае самакіраванне б'е лынды?
Прыходзь да нас, і мы разам дадзім студсаветам рэальнай працы!
Ты занепакоены/ая глабальнымі праблемамі студэнцтва?
Прыходзь да нас, і мы разам перавернем студэнцкі свет!
Як гэта працуе?
Пасля падачы заяўкі адабраныя ўдзельнікі запрашаюцца на ўводныя семінары, выконваюць адборачныя заданні і праходзяць тры семінары, дзе дазнаюцца на навіны студэнцкага руху, вучацца планаваць рашэнні праблем. Пасля на працягу месяца яны ўвасабляюць свае ідэі ў жыццё, і мы разам адзначаем посьпехі!
Даты ўводных семінараў: 25.09 12.00-15.00 - Менск 27.09 18.00-21.00 - Гародня 28.09 18.00-21.00 - твой горад (калі мы атрымаем 10 і больш заявак) 2.10 12.00-15.00 - Менск
*рэгістрацыя скончваецца за тры дні да семінару
Падрабязная інфармацыя пра семінары будзе распаведзеная на ўводным семінары, але каб вы маглі зпланаваць свой час ужо зараз, правярайце даты: 8-9 кастрычніка 29-30 кастрычніка 19-20 лістапада
Пра арганізатараў: Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў ладзіць "Акадэмію студэнцкага лідарства" з 2013 г. За гэты час мы выпусцілі больш за 50 лідараў сучаснага студэнцкага руху, якія сталі вядомымі актывістамі студэнцкага і праваабарончага руху, ладзяць уласныя праекты ў Беларусі і па-за яе межамі.