Рэалізуй свой лідарскі патэнцыял
разам з Нацыяльнальным студэнцкім саюзам
Прыём заявак на вясновы курс 2018 года адкрыты!
Засталося 6 месцаў
на праграме
Не згубі свой шанец стаць часткай новага пакалення лідараў Беларусі
Чаму мы вучым?


Тэорыя: што рабіць сапраўдным студэнтам
У рамках праграмы мы пазнаёмімся з базавымі ведамі для кожнага студэнта: Балонскі працэс і Еўрапейская прастора вышэйшай адукацыі, што такое ўніверсітэт і якая яго роля ў грамадстве, канцэпцыя правоў чалавека.
Практыка: ад ідэі да поспеху
Мы дамо табе адказы на пытанні: як сфармуляваць ідэю, дзе знайсці рэсурсы для рэалізацыі, як знайсці аднадумцаў, як дакладна распарадзіцца сваім часам, каб усё паспець.
Асабісты ўзрост: кожны стане лепш
Больш за тое, ты станеш лепш у такіх сферах, як вядзенне суполак у сацыяльных сетках, напісанне артыкулаў, публічныя выступы і самапрэзентацыя. Навыкі, якія важныя для ўсіх паспяховых людзей XXI стагоддзя.
Перавагі праграмы


За 3 месяцы ты атрымаеш базавыя навыкі лідарства і веды ў сферы сучаснай адукацыі
Возьмеш удзел у рэалізацыі праектаў, якія рэальна паўплываюць на грамадства
Гэта абсалютна бясплатна, і атрыманыя навыкі дапамогуць табе на працягу ўсяго жыцця
Падчас праграмы паспрабуеш сябе ў розных ролях і знойдзеш тое, што табе сапраўды падабаецца
Пазнаёмішся з перадавым досведам лепшых грамадскіх арганізацый
Зможаш рэалізаваць уласны праэкт з дапамогай Беларускага нацыянальнага студэнцкага саюзу
Некаторыя ідуць ва ўніверсітэт, каб навучыцца думаць, але большасць - каб навучыцца таму, што думаюць прафесары.
Мы вучым думаць, запісвайся
Каго мы чакаем?
Неабыякавых
Ты не праходзіш міма тых, хто патрабуе дапамогі і падтрымкі. Ты бачыш праблемы і стараешся іх вырашыць. Ты не можаш закрыць вочы на існуючыя недахопы нашай сістэмы адукацыі.
Вядучых за сабой
Ты з'яўляешся лідарам сваёй вучэбнай групы. Ты стараста ці актыўны член прафзвязу ці студэнцкага звязу. Ты ўмееш арганізоўваць і весці за сабой!
Дзейных
Ты прызвычаены свае словы рэальнымі справамі. Ты робіш, але не жалішся. Ты рэалізуеш, а не балбочаш. Ты плануеш, а не марыш!
Што пра нас кажуць?
Кацярына Фядзюк | Укантакце
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
Маё жыццё падзяляецца на два перыяды - да Акадэміі і пасля яе. Тыя веды і той досвед, якія я атрымала падчас Акадэміі, змянілі мае адносіны да свету, людзей, таму, што адбываецца вакол і асабліва, сістэме адукацыі. Акадэмія - гэта тое месца, дзе з цябе робяць чалавека.
Зміцер Кароль | Facebook
Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Акадэмія - гэта вельмі эфектыўная праграма, якая вучыць вырашаць праблемы праз дыялог, а не ствараць новыя праз канфлікты, вучыць разумець тое, што ты хочаш змяніць у жыцці, і прымаць узважаныя рашэнні.
Марыя Скараход | Укантакце
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Вам дакладна не варта ісці на Акадэмію, калі вы баіцеся змяніць нешта ў сабе. Вучыўшыся на першым курсе, я нават і не думала пра тое, каб ладзіць студэнцкія кампаніі. Арганізоўваючы іх пазней разам з акадэмікамі, я атрымала нерэальны досвед і пазнаёмілася са сваімі найлепшымі сябрамі.
Пакінь свой e-mail і мы дашлем табе 12 крутых анлайн-курсаў для самаразвіцця
Ніякага спама, толькі карысная інфармацыя!
Адказваем на твае пытанні
Колькі гэта каштуе?
Гэта бясплатна, наша праграма пакрывае выдаткі на твой праезд да месца навучання, пражыванне і харчаванне.
Хто арганізатар?
Арганізатарам выступае беларускі нацыянальны студэнцкі саюз - Задзіночанне беларускіх студэнтаў (ЗБС).
Працягласць навучання?
Першы занятак адбудзецца на пачатку сакавіка, апошні - напрыканцы траўня. Усяго будзе 2 вочныя заняткі, 6 вэбінараў, адукацыйны візіт і выпускны.
Дзе паглядзець праграму?
Мы дасылаем праграму ўсім, хто запоўніў форму для ўдзелу ў праграме. Тады ж ты зможаш задаць усе пытанні, якія цябе цікавяць.
Гэта апошні набор
Мы ведаем, што ты не згубіш шанец змяніць сваё жыццё да лепшага
Вэбінары
Гэта заняткі, якія будуць праходзіць анлайн і ты зможаш паслухаць спікераў у зручным для цябе фармаце анлайн.
Вочная заняткі
Гэта заняткі, якія доўжацца 2-3 дні ў Менску.
Адукацыйны візіт
У рамках праграмы мы наведаем адну з суседніх краін з адукацыйным візітам і пазнаёмімся з еўрапейскай сістэмай адукацыі.
Рэгістрацыя на ўдзел у праграме Акадэмія-2018
Пасля рэгістрацыі мы звяжамся з вамі і запросім на сумоўе
Вашае Імя і Прозвішча
Ваш універсітэт, факультэт, курс
Нумар тэлефона
Ваша пошта