Вясновы набор акадэміі ўжо адкрыты. Запішыся на ўводны занятак і пазнаёмся з праграмай. Дэдлайн падачы: 24 лютага!
Рэалізуй свой патэнцыял разам з Нацыяльнальным студэнцкім саюзам
Прыём заявак на вясенні набор 2020 года ўжо адкрыты!
Чаму мы вучым?


  • Тэорыя: як быць сапраўдным студэнтам ✊
    У рамках праграмы мы пазнаёмімся з базавымі ведамі для кожнага студэнта: Балонскі працэс і Еўрапейская прастора вышэйшай адукацыі, даведаемся, як там вучацца студэнты за мяжой, што такое сапраўдны ўніверсітэт і якая яго роля ў грамадстве, пазнаёмімся з канцэпцыяй правоў чалавека і студэнцкім рухам Беларусі.
  • Практыка: ад ідэі да поспеху 😎
    Мы дамо табе адказы на пытанні: як сфармуляваць ідэю, дзе знайсці рэсурсы для рэалізацыі, як атачыць сябе аднадумцамі, як не спыняцца на дасягнутым і рабіць сваю справу на ўсе 100%.
  • Асабісты рост: стань лепш у тым, што табе падабаецца 😍
    Мы дапаможам табе ў тваёй справе і ты станеш лепш у такіх сферах, як менеджмент і планаванне часу, праца з людзьмі, пасоўванне сваіх ідэй, стварэнне тэксту і публічныя выступы. Універсальныя навыкі, якія важныя для дасягнення тваіх мэт.
Некаторыя ідуць ва ўніверсітэт, каб навучыцца думаць, але большасць — каб навучыцца таму, што думаюць прафесары.
Мы — вучым думаць.
Перавагі праграмы


За 3 месяцы ты атрымаеш базавыя навыкі лідарства і веды ў сферы сучаснай адукацыі
Возьмеш удзел у рэалізацыі праектаў, якія рэальна паўплываюць на грамадства
Гэта абсалютна бясплатна, і атрыманыя навыкі дапамогуць табе на працягу ўсяго жыцця
Падчас праграмы паспрабуеш сябе ў розных ролях і знойдзеш тое, што табе сапраўды падабаецца
Пазнаёмішся з перадавым досведам лепшых грамадскіх арганізацый
Зможаш рэалізаваць уласны праект з дапамогай Беларускага нацыянальнага студэнцкага саюза
Паспей стаць часткай новай генерацыі
Не згубі свой шанец стаць часткай новага пакалення лідараў і лідарак Беларусі
Каго мы чакаем?
  • Неабыякавых
    Ты не праходзіш міма тых, хто патрабуе дапамогі і падтрымкі. Ты бачыш праблемы і стараешся іх вырашыць. Ты не можаш закрыць вочы на існуючыя недахопы нашай сістэмы адукацыі!
  • Вядучых за сабой
    Ты нефармальны лідар сваёй навучальнай групы? Можа быць ты стараста, актыўны чалец прафзвяза ці студэнцкага саюза? Ты ўмееш арганізоўваць і весці за сабой людзей? Рэгістрацыя ніжэй 👇
  • Актыўных
    Ты падмацоўваеш свае словы рэальнымі справамі. Ты робіш, але не жалішся. Ты рэалізуеш, а не балбочаш. Ты плануеш, а не марыш!
Нашы т'ютаркі і т'ютары пра Акадэмію
Што пра нас кажуць? 💬
  • Кацярына Фядзюк | Укантакце
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
    Маё жыццё падзяляецца на два перыяды - да Акадэміі і пасля яе. Тыя веды і той досвед, якія я атрымала падчас Акадэміі, змянілі мае адносіны да свету, людзей, таму, што адбываецца вакол і асабліва, сістэме адукацыі. Акадэмія - гэта тое месца, дзе з цябе робяць чалавека.
  • Зміцер Кароль | Facebook
    Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
    Акадэмія - гэта вельмі эфектыўная праграма, якая вучыць вырашаць праблемы праз дыялог, а не ствараць новыя праз канфлікты, вучыць разумець тое, што ты хочаш змяніць у жыцці, і прымаць узважаныя рашэнні.
  • Марыя Скараход | Укантакце
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
    Вам дакладна не варта ісці на Акадэмію, калі вы баіцеся змяніць нешта ў сабе. Вучыўшыся на першым курсе, я нават і не думала пра тое, каб ладзіць студэнцкія кампаніі. Арганізоўваючы іх пазней разам з акадэмікамі і акадэмічкамі, я атрымала нерэальны досвед і пазнаёмілася са сваімі найлепшымі сябрамі і сяброўкамі.
Адказваем на твае пытанні
Колькі гэта каштуе?
Гэта бясплатна, наша праграма пакрывае выдаткі на твой праезд да месца навучання, пражыванне і харчаванне.
Хто арганізуе?
Арганізатарам выступае беларускі нацыянальны студэнцкі саюз — Задзіночанне беларускіх студэнтаў (ЗБС).
Працягласць навучання?
Першы занятак адбудзецца на пачатку сакавіка, апошні — у канцы траўня. Усяго будзе
3 семінары, некалькі лекцый,
адукацыйны візіт і выпускны.
Дзе паглядзець праграму?
Мы дасылаем праграму ўсім, хто наведаў уводны занятак. На сустрэчы ты можаш задаць свае пытанні камандзе арганізатараў.
Набор на праграму ўжо адкрыты!
Гэта твой шанец патрапіць на Акадэмію
Мама, я ў тэлевізары!
Ніжэй вы можаце пачытаць артыкулы пра нашу праграму і адукацыю ў Беларусі!
Лекцыі
Гэта кароткія заняткі, якія будуць праходзіць у выходныя ў Мінску, прысвечаныя адной тэме.
Семінары
Гэта заняткі, якія доўжацца на працягу 3 дзён.
Адукацыйны візіт
У рамках праграмы мы наведаем адну з суседніх краін з адукацыйным візітам і пазнаёмімся з еўрапейскай сістэмай адукацыі.
Уводны занятак
Гэта азнаямленчы занятак, які доўжыцца 1,5 гадзіны. За гэты час вы пазнаёміцеся з нашымі каштоўнасцямі і камандай. Сустрэча дазваляе зразумець змест праграмы і вызначыцца наколькі яна будзе вам цікавая.