МЫ — ЗБС!
Мы — моладзевае грамадзянскае аб'яднанне, якое бачыць сваімі задачамі :
  • Павышэнне якасці адукацыі,
  • Абарону правоў і інтарэсаў студэнтаў,
  • Папулярызацыя беларускай мовы ў сферы адукацыі і навукі.
Калі табе пасуюць нашы каштоўнасці – будзь з намі, будзь ЗБС!
Пытанне:
Ці маеце вы рэгістрацыю?
Адказ:
Так, ЗБС было зарэгістравана ў 2016 годзе як асветніцкая ўстанова "Філаматы". Да 2001 года мы мелі паўнапраўнаю рэгістрацыю як грамадзянскае аб'яднанне "Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў", але былі пазбаўлены яе пасля некаторых кампаній па ахове праў студэнтаў. Больш падрабязна вы можаце пачытаць у нашай гісторыі.
Пытанне:
Якая сфера вашай дзейнасці?
Адказ:
Сістэма адукацыі, вучэбны працэс, грамадска-палітычныя і сацыяльна-эканамічныя правы, самарэалізацыя студэнтаў
Пытанне:
Якія вашы каштоўнасці і палітыка?
Адказ:
Мы падзяляем агульнаеўрапейскія каштоўнасці Балонскага працэса і выступаем за ўсебаковае супрацоўніцтва паміж усімі арганізацыямі, ВНУ і адміністрацыяй у агульным дзеля развіцця нашай Беларускай сістэмы адукацыі
Пытанне:
Ці ёсць у вас уласны офіс?
Адказ:
Так, мы здымаем памяшканне разам з некаторымі іншымі арганізацыямі па адрасу: вул. Кастрычніцкая. Менавіта на гэтым офісе мы арганізоўваем шмат мерапрыемстваў. Па супрацоўніцтву, калі ласка, звяртайцеся на пошту: zbsstydent@gmail.com
Пытанне:
Як стаць прыхільнікам ЗБС?
Адказ:
Дзеля гэтага, калі ласка, перайдзіце на старонку "Далучыцца" ці запоўніце анкету ўнізе галоўнай старонцы і мы абавязкова звяжымся з вамі
Відэарэпартаж пра Задзіночанне
БелсатТВ: студэнты адраджаюць легендарнае ЗБС
Нашыя партнёры: