Задзіночанне
беларускіх студэнтаў
Мы — кааліцыя студэнцкіх аб'яднанняў, мэтай якой з'яўляецца кансалідацыя беларускага студэнцтва для адраджэння ў Беларусі прынцыпаў дэмакратычнасці, законнасці і выканання правоў і свабод чалавека.


Наша місія:
На дадзены момант Задзіночанне прадстаўляе 16 ВНУ Беларусі.
Фармаванне паўнавартнастнага студэнцкага прадстаўніцтва і развіццё студэнцкага самакіравання ў Беларусі.
Наш падмурак:
Студэнцкія страйкамы і ініцыятыўныя групы ўніверсітэтаў, якія падзяляюць агульныя мэты, місію і каштоўнасці.
Мы падтрымліваем 4 патрабаванні агульнанацыянальнага пратэсту: спыненне гвалту, вызваленне ўсіх палітзняволеных, адмена рэзультатаў выбараў прэзідэнта 2020, адстаўка Лукашэнкі.
Мы лічым, што ў Беларусі не існуе рэальнага студэнцкага самакіравання і прапануем будаваць яго разам праз адстойванне сваіх правоў і інтарэсаў у нашых універсітэтах.
Мы прапануем пазбавіцца ад архаічных і аўтарэтарных практык, такіх як прымусовае размеркаванне і выступаем за стваранне справядлівых умоваў для студэнцтва ў новай Беларусі.
Падтрымліваем агульны пратэст
За рэальнае самакіраванне
За рэфармаванне сістэмы
2
3
За што мы выступаем:
Мы выступаем за змены ў нашай краіне наогул і ў жыцці студэнцтва непасрэдна.
1
Што мы робім зараз?
Ахова палітзняволенага студэнцтва
Дапамажы палітзняволеным не словам, а справай! Мы прапануем адразу некалькі актыўнасцяў, якімі вы можаце падтрымаць палітзняволенае студэнцтва. Чытайце падрабязнасці на старонцы ніжэй:
Чытаць больш
Юрыдычные кансультацыі па тваіх правах
Сумесна з "Чесным Университетом" мы праводзім юрыдычныя кансультацыі для студэнтаў. Мы таксама гатовыя дапамагчы ў разе ўзнікнення небяспекі.

Звярнуцца
Развіццё студэнцкіх супольнасцей
Наша моц – адзінства. Мы заклікаем усіх неабыякавых студэнтаў далучыцца да аб'яднананняў у вашых універсітэтах, а калі такіх не існуе – можам дапамагчы з яго стварэннем.
Далучыцца
Флэшмоб у падтрымку зняволенага студэнцтва
6 лютага мы запусцілі флэшмоб #свабодустудэнцтву з галеннем дзеля звароту ўвагі да праблемы палітзнявленых. А на што здольны ты дзеля мары?
Падрабязней
Збор і апрацоўка інфармацыі па рэпрэсіях
З верасня мы актыўна вядзем улік усіх фактаў ціску і прымянення рэпрэсій у дачыненні да студэнцтва Беларусі. Вы таксама можаце падзяліцца вашай інфармацыяй.
Паглядзець
Міжнародная дзейнасць
Мы прасоўваем інтарэсы беларускага студэнцтва ў Еўрапейскім студэнцкім саюзе, а таксама ў працоўных групах па Балонскім працэсе і шматлікіх іншых міжнародных ініцыятывах.
Падрабязней
Навіны Задзіночання
Падпісвайцесь на нас у сац. сетках: